Гаспар дэ Танд (; —) — французскі пісьменнік і падарожнік. Псеўданім: дэ Атвіль ().
Нарадзіўся ў горадзе Ман (Францыя). Быў на службе пры двары караля польскага і Вялікага князя літоўскага Яна II Казіміра. Пасля адрачэння ў Яна II ад трона Гаспар дэ Танд у 1666 годзе вярнуўся ў Францыю. У 1674 годзе зноў быў у Рэчы Паспалітай сакратаром французскага пасла.
У 1684 годзе Гаспар дэ Танд выдаў у Парыжы кнігу «Гістарычныя рэляцыі пра Польшчу», якая была перакладзена на розныя мовы. У кнізе былі пададзены звесткі пра тагачасную Беларусь з пункту гледжання падарожніка. Аўтар раіў падарожнікам браць у падарожжа харчовыя прадукты, віно, міску, лыжку і нож, бо ім давядзецца часам начаваць у выпадковых месцах (пад павеццю, побач з коньмі і каровамі, бочкамі з капустай).
Творы Règles de la traduction ou moyens pour apprendre à traduire de latin en français, tirés de quelques-unes des meilleures traductions du temps (1660) Sermons de saint Augustin sur les sept Psaumes de la pénitence (1661) elation historique de la Pologne contenant le pouvoir de ses rois, leur élection, & leur couronnement, les privilèges de la noblesse, la religion, la justice, les mœurs & les inclinations des polonais; avec plusieurs actions remarquables (1686)
Літаратура
Спасылкі Gaspard de Tende o Janie III // Muzeum Pałacu Króla Jana III w Wilanowie
Катэгорыя:Пісьменнікі Францыі XVIII стагоддзя Катэгорыя:Падарожнікі Францыі Катэгорыя:Эсэісты Францыі