Бі́блія Леапаліты () (Кракаўская, Шарфенберга) — першы друкаваны пераклад Бібліі на польскай мове. Пераклад зроблены па замове кракаўскага кнігадрукара Марка Шарфенберга і яго сына Станіслава.

Гісторыя Гэта быў другі каталіцкі пераклад Бібліі на польскай мове пасля Бібліі каралевы Соф’і. Выданне прысвяцілі каралю Жыгімонту II Аўгусту. Пераклад Вульгаты выканаў прафесар багаслоўя тэорыі Ягелонскага універсітэта Ян Ноч малодшы (псеўданім Леапаліта) з Львова. Біблія была перавыдадзена ў 1575 годзе. Пераклад у позняй частцы лічылі недасканалым з-за частага выкарыстання старасвецкіх слоў, выразаў, дыялектызмаў, значны ўплыў чэшскіх крыніц. Наступнае выданне Бібліі на польскай мове з’явілася ў 1599 годзе — Біблія Якуба Вуека. У ходзе праекту Biblia Slavica было надрукавана рэпрынтнае выданне Бібліі Леапаліты.

Да выхаду Бібліі, Шарфенбергі надрукавалі ў 1556 годзе Новы Запавет, які змяшчаў павучанні і прароцтвы Старога Запавету. Яго перавыдавалі ў 1564, 1566, 1568 гадах.

Літаратура E. Belcarzowa, Polskie i czeskie źródła przekładu Biblii Leopolity, Kraków 2006

Спасылкі

Біблія Леапаліты анлайн

Катэгорыя:Каталіцкія пераклады Бібліі Катэгорыя:Кнігі XVI стагоддзя Катэгорыя:Пераклады Бібліі