Танкадро́м (ад «танк» і  — бег, месца для бегу) — участак мясцовасці, абсталяваны для навучання ваджэнню танкаў і іншых баявых машын.

Танкадромы ствараюцца ў мясцовасці з разнастайным рэльефам, наяўнасцю водных перашкод, воддаль ад населеных пунктаў, шасэйных дарог, чыгунак, ліній электраперадачы і ліній сувязі. Абсталёўваюцца маршруты руху, камандныя пункты, сродкі назірання і сувязі з экіпажамі машын, месцы і класы для вывучэння асноў і правілаў руху, трэніроўкі ваджэнню на трэнажорах, пляцоўкі і месцы для адпрацоўкі нарматываў падрыхтоўкі.

Межы танкадрома, маршруты руху, небяспечныя ўчасткі пазначаюцца спецыяльнымі паказальнікамі і знакамі.

Літаратура

Танкодро́м // Русско-белорусский словарь для военных // Н. Н. Кривко, В. В. Пупко, В. К. Романцевич, С. Е. Танана; Под. ред. В. В. Язепчика, Н. Н. Кривко. — Мн.: БелЭн, 1996. — С. 396. — 447 с. — ISBN 985-11-0047-1.

Спасылкі Танкодром // Сайт Міністэрства абароны РФ

Катэгорыя:Ваенныя палігоны Катэгорыя:Ваенная тэрміналогія Катэгорыя:Танкі