Народнае супраціўленне (, Аль-Мукавамат аш-Шаабія), таксама Народная мабілізацыя () — кааліцыя суданскіх груповак, якія падчас Суданскага канфлікту паміж САП і УСС падтрымалі войскі Абдэля Бурхана.
Гісторыя У красавіку 2023 года праз барацьбу за ўладу ў краіне пачаліся баявыя дзеянні паміж Узброенымі сіламі Судана (УСС) на чале з Абдэлем Бурханам і Сіламі аператыўнай падтрымкі (САП) пад кіраўніцтвам Махамеда Дагала.
На гэтым фоне ў чэрвені генерал Бурхан ініцыяваў масавую мабілізацыю. Кампанія атрымала назву «Народнае супраціўленне». Сэнс мерапрыемстваў заключаўся ў тым, каб аб’яднаць людзей розных палітычных поглядаў у «абароне нацыянальнай годнасці». У розных гарадах атрымалася паспяхова завербаваць вялікую колькасць моладзі. Было пачата навучанне навабранцаў. Да 3 снежня Бурхан абвясціў аб мабілізацыі каля 40 000 чалавек.
Мабілізацыйным мерапрыемствам спрыяў той факт, што ў адказ на злачынствы з боку прыхільнікаў Дагала многія мірныя жыхары сталі ўзброівацца. Забяспячэнне лаяльнага насельніцтва зброяй займаліся вайскоўцы УСС. Атрады народнага супраціўлення, пры садзейнічанні мясцовых чыноўнікаў, былі ўтвораны ў правінцыях Ніл, Паўночны Дарфур, Гедарыф, Сенар, Чырвонае мора і Хартум.
Дзейнасць Апалчэнцы прынялі ўдзел у баях за Амдурман і абароне Бабанусы. Аднак у асноўным узброеныя фарміраванні адказвалі за ахову раёнаў і тылавых аб’ектаў. Станам на красавік 2024 года, дзейнасць апалчэнняў спрыяла частковаму паляпшэнню ваеннай сітуацыі на карысць урадавай арміі.
Арганізацыя 30 сакавіка 2024 года ў Порт-Судане пад эгідай урада адбылася ўстаноўчая канферэнцыя па стварэнні Вышэйшага савета народнага супраціўлення пад старшынствам Мухамада аль-Аміна Турка. Намеснікам кіраўніка кааліцыі стаў генерал-лейтэнант Хадэр аль-Мубарак Алі. Аднак пры тым большасць атрадаў працягнулі дзейнічаюць асобна, без фармальнай структуры.
У склад кааліцыі ўвайшлі два лагеры, якія раней супрацьстаялі адзін аднаму: фарміраванні прыхільнікаў рэвалюцыі 2018—2019 гадоў, якія дагэтуль выступалі супраць дзеючай хунты Бурхана (напрыклад, «Злосць без межаў»); ісламісцкія групоўкі, у тым ліку Народныя сілы абароны і батальён «Аль-Бара ібн Малік», цесна звязаныя са зрынутым рэжымам Амара аль-Башыра.
Таксама былі ўтвораны жаночыя сілы (т.зв. «Чорная армія»). Іх узначаліў Алія Хасан Абуна з апазіцыйнай кааліцыі «Сілы за свабоду і перамены». Жанчыны ў асноўным навучаюцца самаабароне і грамадскаму патруляванню. Лагеры падрыхтоўкі падраздзяленняў размешчаны ў Порт-Судане, у правінцыях Ніл і Паўночны Кардафан.
Крытыка Адсутнасць у Народнага супраціўлення афіцыйнай структуры кіраўніцтва выклікала заклапочанасць адносна здольнасці апалчэнцаў эфектыўна кіраваць і каардынаваць сваю дзейнасць. Раздача зброі была ўспрынята з трывогай з-за магчымасці грамадскіх беспарадкаў на фоне вайны УСС з САП.
Па даных Міжнароднага цэнтра стратэгічных даследаванняў (ICSS), які фінансуецца ААЭ, кааліцыя знаходзіцца пад уплывам джыхадысцкіх і этнічных рухаў. Паводле Middle East Monitor, суданскі рэжым арганізаваў апалчэнні для ўрэгулявання палітычных спрэчак.
Гл. таксама Аб’яднаныя сілы абароны Дарфура
Крыніцы
Катэгорыя:Узброеныя групоўкі ў Судане Катэгорыя:Трэцяя грамадзянская вайна ў Судане