Юлія Аляксандраўна Волкава (нар. 12 верасня 1986, г. Гомель) — беларускі палітык, дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VIII склікання. Кандыдат эканамічных навук, дацэнтБіяграфія на сайце Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.
Біяграфія Нарадзілася 12 верасня 1986 года ў г. Гомелі.
Скончыла Гомельскі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт імя П. В. Сухога па спецыяльнасці «Менеджмент», магістратуру і аспірантуру па спецыяльнасці «Эканоміка і кіраванне народнай гаспадаркай».
Працавала на інжынерна-эканамічных пасадах у аддзеле тэхнічнага пераўзбраення і фінансавым аддзеле Гомельскага завода ліцця і нармаляў; выкладчыкам, старшым выкладчыкам, дацэнтам кафедры «Эканоміка» Гомельскага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта імя П. В. Сухога.
Аўтар больш за 100 навуковых і вучэбна-метадычных работ. Лаўрэат стыпендыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь таленавітым маладым вучоным.
Выбіралася дэпутатам 27-га і 28-га скліканняў Гомельскага гарадскога Савета дэпутатаў.
Член Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці, рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Белая Русь».
У 2024 годзе выбрана дэпутаткай Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VIII склікання ад Гомельскай сельскай акругі № 37. Член Пастаяннай камісіі па эканамічнай палітыцы.
Узнагароды Узнагароджана ганаровымі граматамі Гомельскага гарадскога выканаўчага камітэта. Мае Падзяку Гомельскага гарадскога Савета дэпутатаў.
Спасылкі
Біяграфія на сайце Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 8-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Гомельскага гарадскога Савета дэпутатаў