Джон Джозеф Лофтус (; нар. 12 лютага 1950) — былы амерыканскі чыноўнік, медыя-каментатар, радыёвядучы, адстаўны афіцэр армейскай разведкі. З’яўляецца аўтарам шматлікіх кніг аб меркаваных сувязях ЦРУ і нацыстаў.
Біяграфія Нарадзіўся ў Бостане ў сям’і пажарнага. У 1971 годзе скончыў Бостанскі каледж, у 1977 — Сафолкскі ўніверсітэт.
У 1971—1974 гадах служыў у арміі ЗША, атрымаў званне першага лейтэнанта. З 1977 года працаваў у Міністэрстве юстыцыі ЗША. У 1979 годзе пераведзены ва Упраўленне спецыяльных расследаванняў.
Далей працаваў медыя-каментатарам, рэгулярна з’яўляючыся на ABC National Radio і Fox News. Пісаў дла Ami, артадаксальнага яўрэйскага штотыднёвага часопіса.
Меў сваё радыё-шоу на Talkline Communications Network.
Стаў прэзідэнтам The Intelligence Summit і кіраўніком Фларыдскага музея Халакосту ў Сент-Пітэрсбергу.
Кнігі Як аўтар і суаўтар напісаў наступныя публікацыі: «Беларускі сакрэт» (1982), «Нячыстая тройца: як ватыканскія нацысцкія сеткі здрадзілі заходнюю разведку Саветам» (1992), «Сакрэтная вайна супраць яўрэяў: Як заходні шпіянаж здрадзіў яўрэйскаму народу» (1994), «Несвятая Тройца: Ватыкан, нацысты і швейцарскія банкі» (1998), «Нацысцкая таямніца Амерыкі: Інсайдэрская гісторыя пра тое, як Міністэрства юстыцыі Злучаных Штатаў перашкаджала Кангрэсу: блакаванне Расследавання Кангрэса ў дачыненні да вядомых амерыканскіх сем’яў, якія фінансавалі Гітлера, Сталіна і арабскіх тэрарыстаў» (2010).
Найбольш адзначылася кніга «Беларускі сакрэт». Паводле публікацыі, многія лідары беларускай калабарацыяністаў пасля Другой сусветнай вайны сталі супрацоўнічаць са спецслужбамі ЗША. Насуперак федэральнаму закону, як сцвярджаў аўтар, чыноўнікі выдалі візы пранацысцкім дзеячам, якія былі датычны да шматлікіх злачынстваў. Па словах Лофтуса, дапамога калабарацыяністам была абумоўлена патрэбамі Халоднай вайны: меркавалася праз іх арганізаваць партызанскую вайну супраць СССР. Але так як планы спецслужбаў праваліўся, то беларусы атрымалі грамадзянства ЗША і дзесяцігоддзямі абараняліся ўладамі ад выкрыцця.
Гісторык Упраўлення спецыяльных расследаванняў Дэвід Марвел ахарактарызаваў публікацыю як «найгоршы від аматарскай гісторыі». Віталь Зайка, супрацоўнік Цэнтра яўрэйскай гісторыі ў Нью-Ёрку, абвінаваціў Лофтуса ў фальсіфікацыіСтары знаёмы, ці яшчэ раз пра фальсіфікацыі Лофтуса (Belarusian). Ізраільскі гісторык і паляўнічы па нацыстаў Эфраім Зураф назваў кнігу спрэчнай.
The New York Times пісала, што аўтар не рабіў розніцы паміж сапраўднымі калабарантамі і недатычнымі да нацыстаў эмігрантамі. Аднак выданне адзначыла, што «Беларускі сакрэт» напэўна можа стаць каштоўнай крыніцай, калі Кангрэс распачне слуханні па справах у прыкрыцці ваенных злачынцаў.
Крыніцы
Спасылкі Unofficial Audio Archive of The John Batchelor Show and The Loftus Report commenced February 18, 2008 Muslim Brotherhood, (Bana) Nazis And Al Qaeda with Leon Charney on The Leon Charney Report Катэгорыя:Вікіпедыя:Біяграфіі сучаснікаў Катэгорыя:Ваенныя ЗША Катэгорыя:Пісьменнікі ЗША XX стагоддзяКатэгорыя:Радыёвядучыя паводле алфавіта