«Аднойчы ў Амерыцы» (, ) — гангстарскі фільм рэжысёра Серджа Леонэ, выйшаў на экраны ў 1984 годзе і часткова заснаваны на аўтабіяграфічным творы Гары Грэя. Гісторыя сяброўства і здрады некалькіх гангстараў і бутлегераў, якія сустрэліся ў пачатку дваццатага стагоддзя ў яўрэйскім квартале Нью-Ёрка і разбагацелі ў часы сухога закона ў ЗША, паказана праз пераборлівае спляценне ўспамінаў галоўнага героя.
Гэта апошняя рэжысёрская праца Серджа Леонэ выйшла ў пракат у скажоным выглядзе. Пасля аднаўлення першапачатковага хронаметражу і структуры карціна пачала разглядацца як адно з вышэйшых дасягненняў гангстарскага жанру. Кінастужка «Аднойчы ў Амерыцы» стабільна ўваходзіць у найлепшую сотню фільмаў па версіі IMDb.
Зноскі
Спасылкі
Катэгорыя:Фільмы ЗША 1984 года Катэгорыя:Фільмы-драмы ЗША Катэгорыя:Фільмы-драмы Італіі Катэгорыя:Гістарычныя фільмы ЗША Катэгорыя:Гістарычныя фільмы Італіі Катэгорыя:Крымінальныя фільмы Італіі Катэгорыя:Фільмы пра Нью-Ёрк Катэгорыя:Фільмы, заснаваныя на рэальных падзеях Катэгорыя:Крымінальныя фільмы ЗША Катэгорыя:Крымінальныя фільмы 1984 года Катэгорыя:Фільмы-драмы 1984 года Катэгорыя:Фільмы Італіі 1984 года Катэгорыя:Экранізацыі раманаў Катэгорыя:Фільмы, музыку да якіх напісаў Эніа Марыконэ Катэгорыя:Фільмы на англійскай мове