Нэлі Іванаўна Арцішэўская (нар. , ) — беларускі вучоны ў галіне кардыялогіі і рэўматалогіі. Доктар медыцынскіх навук (1983), прафесар (1985).

Біяграфія Скончыла ў 1958 годзе Мінскі медыцынскі інстытут. З 1963 года працуе ў Беларускім медыцынскім універсітэце.

Навуковая дзейнасць Навуковыя працы па дыягностыцы і лячэнні рэўматызму, заган сэрца ў цяжарных жанчын, рэабілітацыі хворых з рознымі формамі ішэмічнай хваробы сэрца. Адзін з аўтараў практычнага дапаможніка «Практычныя навыкі тэрапеўта» (1993), манаграфій «Неадкладныя станы ў клініцы ўнутраных хвароб» (2006), «Напісанне дыягназаў асноўных унутраных хвароб на беларускай, рускай, лацінскай і англійскай мовах» (2008).

Літаратура

Катэгорыя:Кардыёлагі Беларусі Катэгорыя:Рэўматолагі Беларусі