Аншлі́ф — штуф горнай пароды, руды ці мінерала, адна ці дзве паверхні якога прышліфаваны і адпаліраваны для вывучэння ў адлюстраваным святле пад палярызацыйным мікраскопам або бінакулярнай лупай. Рыхлыя пароды папярэдне цэментуюць каніфоллю, піхтавым бальзамам ці іншай смалой.
З драбнёных проб вырабляюць аншліф, цэментуючы шэлакам і адліваючы ў спецыяльнай прэс-форме.
Літаратура
Катэгорыя:Мінералогія