Гаўрыла Іванавіч Танфі́льеў (;  — ) — расійскі вучоны, географ, батанік, глебазнавец.

Біяграфія Нарадзіўся ў горадзе Рэвель (сучасны Талін). У 1876 годзе скончыў Рэвельскую класічную гімназію, у1883 годзе — натуральнае аддзяленне фізіка-матэматычнага факультэта Санкт-Пецярбургскага ўніверсітэта. Вучань А. М. Бекетава і В. В. Дакучаева. З 1885 года працаваў ў дэпартаменце земляробства Міністэрства дзяржаўных маёмасцей Расійскай імперыі, прымаў удзел у экспедыцыях па краіне. У 1894—1904 гадах Г. І. Танфільеў прыват-дацэнт у Санкт-Пецярбургскім універсітэце. Адначасова ў 1895—1904 гадах працаваў у Пецярбургскім батанічным садзе, з 1899 года яго галоўны батанік. У 1895 годзе абараніў у Санкт-Пецярбургскім універсітэце магістарскую дысертацыю «Пределы лесов на юге России»Биографика СПбГУ. Танфильев Гавриил Иванович.

З 1905 года Г. І. Танфільеў у Адэсе. Прафесар геаграфіі фізіка-матэматычнага факультэта Наварасійскага універсітэта, у 1918—1926 гадах загадчык аддзела прыродазнаўча-гістарычных даследаванняў Адэскай абласной сельскагаспадарчай станцыі. У 1912 годзе ў Санкт-Пецярбургскім універсітэце абараніў доктарскую дысертацыю «Пределы лесов в полярной России по исследованиям в тундре тиманских самоедов». У 1918—1928 гадах Г. І. Танфільеў працаваў у Адэскім сельскагаспадарчым інстытуце, у 1923—1928 гадах займаў пасаду загадчыка кафедры геаграфіі і геалогіі Адэскага інстытута народнай адукацыі.

Памёр Г. І. Танфільеў 4 верасня 1928 года ў Адэсе.

Навуковая і грамадская дзейнасць Асноўныя кірункі навуковай дзейнасці Г. І. Танфільева ў галіне геаграфіі тундраў, балот і стэпаў, занальнасці расліннага покрыва. Займаўся вывучэннем балот і тарфянікаў Палесся і Еўрапейскай часткі Расіі і ўпершыню прапанаваў іх класіфікацыю (1897, усёй Расіі ў 1903), вывучэннем мораў СССР, праблемамі меліярацыі, даследаваннем складу глеб, узаемаадносінамі глебы і расліннасці. Развіваў ідэі В. В. Дакучаева аб прыродных зонах.

Сярод асноўных прац Г. І. Танфільева: Болота и торфяники Полесья. — СПб., 1895; Главнейшие черты растительности России. — СПб., 1902; География России. Кн. 1—4. — Одесса, 1916—1924; Очерк географии и истории главнейших культурных растений. — Одесса, 1923; Моря — Каспийское, Черное, Балтийское, Ледовитое, Сибирское и Восточный океан : история исследования, морфометрия, гидрология, биология. — М. ; Л. : Огиз, Гос. науч.-техн. изд-во, 1931. — 246 с.

З 1888 года Г. І. Танфільеў займаў пасаду сакратара Глебавай камісіі Вольнага эканамічнага таварыства, з 1899 года стаў яе старшынёй. У 1911 годзе быў абраны прэзідэнтам Наварасійскага таварыства прыродазнаўцаў.

Узнагароды і званні Ганаровы член Маскоўскага універсітэта і Уладзімірскага таварыства аматараў прыродазнаўстваПрофессора и преподаватели российских университетов (вторая половина XVIII — начало XX в. Вялікі залаты медаль Сусветнай выстаўкі (Парыж, 1900) Залаты медаль імя П. П. Сямёнава-Цян-Шанскага (1908) Вялікі залаты медаль Рускага геаграфічнага таварыства (1926)

Памяць Імем Г. І. Танфільева названа вуліца ў Адэсе. Востраў Танфільева ў Ахоцкім моры ў Малой градзе Курыльскіх астравоў.

Зноскі

Літаратура

Спасылкі Танфильев Гавриил Иванович // Информационная система «История геологии и горного дела» на сайце Геалагічнага інстытута РАН Биографика СПбГУ. Танфильев Гавриил Иванович // СПбДУ Профессора и преподаватели российских университетов (вторая половина XVIII — начало XX в. Танфильев Гавриил Иванович (1857—1928) // Томскі дзяржаўны ўніверсітэт Белозоров С. Гавриил Иванович Танфильев // Журнал «Земля и люди», июль—сентябрь 1968. Они открывали Землю! Танфильев Гавриил Иванович // История географических открытий

Катэгорыя:Выпускнікі Імператарскага Санкт-Пецярбургскага ўніверсітэта Катэгорыя:Выкладчыкі фізіка-матэматычнага факультэта Санкт-Пецярбургскага ўніверсітэта Катэгорыя:Батанікі XIX стагоддзя Катэгорыя:Батанікі XX стагоддзя Катэгорыя:Батанікі Расійскай імперыі Катэгорыя:Батанікі СССР Катэгорыя:Географы XIX стагоддзя Катэгорыя:Географы Расійскай імперыі Катэгорыя:Географы СССР Катэгорыя:Глебазнаўцы Катэгорыя:Аўтары батанічных таксонаў Катэгорыя:Аўтары Энцыклапедычнага слоўніка Бракгаўза і Эфрона