Севярына Вучкавіч (; 21 красавіка 1972, Спліт, Пар Харватыя, СФРЮ) — харвацкая спявачка і актрыса, прадстаўнік Харватыі на конкурсе песні Еўрабачанне 2006.
Асабістае жыццё У 2010 годзе Севярына пазнаёмілася з сербскім бізнэсмэнам Міланам Паповічам на святкаванні яго дня нараджэння, куды яна была запрошаная выступаць. Неўзабаве яны пачалі сустракацца, а ў жніўні 2011 года спявачка абвясціла пра сваю цяжарнасць. Адносіны харвацкай спявачкі і сербскага бізнэсмэна выклікалі вялікую цікавасць СМІ ў Харватыі і іншых краінах былой Югаславіі. У лютым 2012 года ў пары нарадзіўся сын Аляксандр. Хлопчык быў ахрышчаны ў каталіцкай царкве ў Рыеке. Са слоў Севярыны, яна б хацела, каб яе сын прайшоў абрад хрышчэння як у праваслаўнай, так і ў каталіцкай царкве, але гэта немагчыма, бо абедзве царквы разглядаюць сакрамэнт хросту як прыналежнасць да той ці іншай рэлігіі. На працягу гэтага часу Севярына жыла на тры гарады — Бялград, Вршац і Заграб. У кастрычніку 2012 года спявачка паведаміла, што рассталася з Паповічам і вярнулася ў Заграб. Праз некалькі месяцаў пара сышлася і ў жніўні 2013 года канчаткова расталася. У кастрычніку 2015 году Севярына выйшла замуж за сербскага футбаліста Ігара Коіча, які маладзейшы за яе на 15 гадоў.
Скандал У 2004 годзе спявачка апынулася ўцягнутай у скандал пасля таго, як у Інтэрнэце з’явілася відэа, на якім быў палавой акт паміж спявачкай і бізнэсмэнам Міланам Лучычам. Скандал быў звязаны з тым, што Лучыч на момант здымкі быў жанаты, а спявачка да гэтага пазіцыянавала сябе як верніца каталічка і асуджала пазашлюбныя палавыя зносіны. Вучычковіч паспрабавала судзіць сайт, на якім была выкладзеная стужка, сцвярджаючы, што запіс уяўляе сабой яе інтэлектуальную ўласнасцьPop Star Asks Court To Show Her Porn Movie. The Independent, October 30, 2004, але справа была спынена ў ліпені 2004 года.
Цікавыя факты У 2007 годзе выйшаў Славенскі фільм «Пеўневы сняданак» (), у якім Севярына сыграла саму сябе, то бок вядомую спявачку. Па сюжэце фільма яе персона адыграла важную ролю ў фінальнай развязцы.
Дыскаграфія
Severina (Album) — 1989 Dalmatinka — 1993 Trava zelena — 1995 Moja stvar — 1996 Djevojka sa sela — 1998 Paloma nera — Live album — 1999 Ja samo pjevam — 1999 Pogled ispod obrva — 2001 18 velikih hitova — 2002 Virujen u te — Najbolje uživo — 2002 Virujen u te — DVD — 2003 Severgreen — 2004 Moja štikla — 2006 Zdravo Marijo — 2008 Dobrodošao u klub (2012)
Катэгорыя:Удзельнікі конкурсу песні Еўрабачанне 2006 Катэгорыя:Актрысы паводле алфавіта Катэгорыя:Спевакі і спявачкі Югаславіі Катэгорыя:Спевакі і спявачкі Харватыі Катэгорыя:Спевакі і спявачкі паводле алфавіта