Уладзімір Уладзіміравіч Калесніковіч (нар. 24 красавіка 1974, в. Пучыны, Пінскі раён) — беларускі палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VIII склікання.
Біяграфія Нарадзіўся 24 красавіка 1974 года ў в. Пучыны Пінскага раёна Брэсцкай вобласціБіяграфія на сайце Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.
Скончыў Беларускі дзяржаўны аграрны тэхнічны ўніверсітэт па спецыяльнасці «Механізацыя сельскай гаспадаркі»; Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Кіраванне прадпрыемствамі аграпрамысловага комплексу».
Працаваў інжынерам-механікам, галоўным інжынерам калгаса «Ставоцкі» Пінскага раёна; намеснікам начальніка ўпраўлення па механізацыі і тэхнічным прагрэсе, начальнікам аддзела арганізацыі вытворчасці ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання, выконваючым абавязкі першага намесніка старшыні Пінскага раённага выканаўчага камітэта; начальнікам аддзела продажаў ААТ «Дэметра»; начальнікам аддзела сельскагаспадарчых праектаў, намеснікам начальніка тэрытарыяльнага ўпраўлення № 5 ЗАТ «Белзамежбуд»; інжынерам, вядучым інжынерам сектара забеспячэння УБП «Спецыялізаваная перасовачная механізаваная калона № 33» ААТ «Пінсксаўгасбуд»; вядучым інжынерам-інспектарам дзяржтэхнагляду ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Пінскага раённага выканаўчага камітэта; дырэктарам УП «Пінскае ПМС» Пінскага раёна.
У 2024 годзе выбраны дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VIII склікання ад Пінскай сельскай акругі № 15. Член Пастаяннай камісіі па аграрнай палітыцы.
Узнагароды Узнагароджаны Падзякай Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь.
Сям'я Жанаты, мае чатырох дачок.
Спасылкі
Біяграфія на сайце Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 8-га склікання