Аляксандр Мікалаевіч Канапацкі (нар. 29 верасня 1988, в. Вічын, Лунінецкі раён) — беларускі палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VIII склікання.

Біяграфія Нарадзіўся 29 верасня 1988 года ў в. Вічын Лунінецкага раёна Брэсцкай вобласціБіяграфія на сайце Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт транспарту, там жа магістратуру па спецыяльнасці «Апрацоўка канструкцыйных матэрыялаў у машынабудаванні»; Беларускі гандлёва-эканамічны ўніверсітэт спажывецкай кааперацыі па спецыяльнасці «Правазнаўства»; Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Дзяржаўнае кіраванне і эканоміка».

Працоўную дзейнасць пачаў у філіяле ААТ «Гомсельмаш» «Гомельскі завод самаходных камбайнаў». Працаваў кантрольным майстрам бюро тэхнічнага кантролю механазборачнага корпуса № 1, намеснікам начальніка аддзела кадраў, начальнікам аддзела па ідэалагічнай рабоце, намеснікам генеральнага дырэктара ААТ «Гомсельмаш».

Член Камуністычнай партыі Беларусі.

Выбіраўся дэпутатам Гомельскага гарадскога Савета дэпутатаў 28-га склікання.

У 2024 годзе выбраны дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VIII склікання ад Гомельскай-Чыгуначнай акругі № 32. Член Пастаяннай камісіі па працы і сацыяльных пытаннях.

Узнагароды Узнагароджаны ганаровымі граматамі Гомельскага гарадскога Савета дэпутатаў, адзначаны падзячнымі пісьмамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і Падзякай Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Сям'я Жанаты, выхоўвае дваіх сыноў.

Спасылкі

Біяграфія на сайце Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 8-га склікання