Раад Маджыд Рашыд аль-Хамдані () — іракскі ваенны дзеяч, генерал-лейтэнант Рэспубліканскай гвардыі Ірака. Доктар ваенных навук (1992).
Біяграфія Нарадзіўся ў Багдадзе. Суніт.
Армейскую службу пачаў у 71-й брыгадзе ў званні першага лейтэнанта. Падчас вайны Суднага дня 1973 года ўдзельнічаў у баях на Галанскіх вышынях.
У перыяд ірана-іракскай вайны служыў штабным афіцэрам у розных бранятанкавых і разведвальных падраздзяленнях. З 1982 года — у Рэспубліканскай гвардыі. У 1987—1989 гадах быў на пасадзе старэйшага афіцэра па навучанні.
У падначаленне Хамдані атрымаў абодвух сыноў Садама Хусейна, Удэя і Кусея, якія служылі ў яго батальёне.
На фоне пыдтрыхтоўкі ЗША да ўварвання ў Ірак Хамдані прапанаваў ваенна-палітычнаму кіраўніцтву рэалізаваць стратэгію «частковай сілы», якая б дазволіла пратрымацца ад 6 да 8 месяцаў. Прапанова была адхілена.
З пачаткам баявых дзеянняў камандаваў II корпусам Рэспубліканскай гвардыі, адказваў за абарону КербелыInterview with Lt. Gen. Raad al-Hamdani | PBS Frontline 26 February 2004..
Пасля акупацыі краіны Хамдані, баючыся пераследаў з боку шыіцкіх баевікоў, уцёк у Аман, дзе ўладкаваўся ў ваенную акадэмію.
Заснаваў Асацыяцыю былых афіцэраў узброеных сіл Ірака. Падтрымліваў кантакты з іракскім аддзяленнем Баас, у прыватнасці з яе прасірыйскім крылом на чале з Махамедам Юнісам аль-Ахмедам (група Аль-Аўда).
Адукацыя У 1970 годзе скончыў бакалаўрыят у ваенным каледжы ў Багдадзе. У 1978—1980 гадах вучыўся ва ўніверсітэце Бакр. Адначасна атрымаў ступень магістра ваенных навук у штабным каледжы. У 1992 годзе атрымаў ступень доктара ваенных навук.
Крыніцы
Катэгорыя:Удзельнікі Іракскай вайны Катэгорыя:Ваенныя Ірака Катэгорыя:Генерал-лейтэнанты Катэгорыя:Дактары ваенных навук