Эдэ́н Гола́н, Эдэн Галан (; нар. 5 кастрычніка 2003, Кфар-Сава, Ізраіль) — ізраільская , предстаўніца Ізраіля на конкурсе песні «Еўрабачанне-2024» з песняй Hurricane, заняла 5 месца і 2 месца паводле галасавання гледачоў.

Біяграфія Нарадзілася ў горадзе Кфар-Сава 5 кастрычніка 2003 года. У дзяцінстве разам з бацькамі пераехала ў Маскву ў сувязі з працай бацькі, дзе правяла 13 гадоў. Яе бацька Эдзі — латвійскі яўрэй па паходжанні, маці Вольга — ўкраінская яўрэйка. У Эдэн ёсць малодшы брат Шон. Дзед Юрый Голан (былы Глаголеў) скончыў факультэт журналістыкі МДУ, працаваў у латвійскай газеце «Савецкая моладзь».

Паводле слоў Голан, у яе засталіся дваякія пачуцці ад знаходжання ў Расіі. З аднаго боку, яна ўдзячная ёй за старт пеўчай кар’еры, але ў той жа час ёй было дыскамфортна па прычыне частых праяў антысемітызму.

У 2015 годзе прымала ўдзел у расійскім нацыянальным адборы на «Дзіцячае Еўрабачанне — 2015». У фінале стала пятай, набраўшы 22 балы (на 12 менш, чем пераможца Міхаіл Смірноў).

У 2016 годзе выступіла на «Дзіцячай Новай хвалі» ў Крыме, у тым ліку выканаўшы ў дуэце з Нюшай яе хіт «Вою на Луну».

У 2018 годзе Голан стала фіналісткай пятага сезона шоу «Голос. Дети» (каманда Пелагеі).

Супрацоўнічае з Інонам Яхелем.

Удзел у конкурсе песні Еўрабачанне 2024 Пры падрыхтоўцы да «Еўрабачання 2024» Ізраільская карпарацыя тэлерадыёвяшчання вырашыла ў чарговы раз выбраць прадстаўніка Ізраіля на конкурс з дапамогай супрацоўніцтва з каналам Keshet 12 і праграмай The Next Star. Эдэн Голан упэўнена перамагала на ўсіх этапах шоу, у апошні дзень выканаўшы песню Уітні Х’юстан «I Have Nothing», і ў выніку была абрана прадстаўніцай сваёй краіны на фінале конкурсу ў Швецыі.

На думку аглядальніка ізраільскай версіі часопіса Time Out Авішая Селы, які прадказаў удзел Голан у Еўрабачанні, «ёй пад сілу праспяваць нават тэлефонную кнігу». Голан, выканаўшы песню «Hurricane», прайшла ў фінал конкурсу і паводле яго вынікаў заняла пятае месца.

Выступленне Голан на Еўрабачанні адзначылася шэрагам скандалаў. Незадоўга да фіналу Еўрабачання ва Украіне ўзнялася кампанія з заклікам байкатаваць выступленне спявачкі праз тое, што ў 2016 годзе яна ўдзельнічала ў дзіцячым песенным конкурсе ў Крыме ва ўзросце 12 гадоў. 12 мая 2024 года яна трапіла ў базу ўкраінскага сайта «Міратворца» з прычыны «свядомага парушэння мяжы з мэтай пранікнення на акупаваныя тэрыторыі» і ўчынення іншых злачынстваў супраць Украіны. Украінскія члены журы не прысудзілі Голан ніводнага бала.

Акрамя таго, нярэдка гучалі заклікі забараніць удзел Ізраілю праз вайну ў сектары Газа, з-за чаго выступ спявачкі на генеральнай рэпетыцыі і ў фінале асвісталі прапалесцінскія гледачы. Тым не менш, Голан выказалася пазней, што ганарыцца магчымасцю выступаць за сваю краіну, адчувае любоў і падтрымку суайчыннікаў, а таксама прысвячае свой выступ ізраільскім закладнікам.

Дыскаграфія

Сінглы Ghost Town (2022) Let Me Blow Ya Mind (2022) Taxi (2023) Dopamine (2023) ''Hurricane (2024)

Крыніцы

Спасылкі הכירו את עדן גולן (mako.co.il) Эдэн Голан на сайце конкурсу песні Еўрабачанне

Катэгорыя:Прадстаўнікі Ізраіля на конкурсе песні Еўрабачанне Катэгорыя:Удзельнікі конкурсу песні Еўрабачанне 2024