Хузестан (перс. خوزستان) — астан на паўднёвым захадзе Ірана. Мяжуе з астанамі Ілам на паўночным захадзе, Лурэстан — на поўначы, Ісфахан — на паўночным усходзе, Чахармахаль і Бахціярыя — на ўсходзе, Кахгілуе і Баерахмед і Бушыр — на паўднёвым усходзе, з Іракам — на захадзе. З поўдня абмываецца водамі Персідскага заліва. Плошча — 64 055 км², насельніцтва — 4 274 979 чалавек. Адміністрацыйны цэнтр — горад Ахваз.
Źródło i licencja
Na podstawie: Wikipedia — Хузестан · historia autorów.
Tekst: CC BY-SA 4.0.
Informacja o opracowaniu
Usunięto składnię wiki i szablony; dłuższe teksty skrócono.