Далхаўзскі ўніверсітэт () — канадская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, якая месціцца ў горадзе Галіфакс у правінцыі Новая Шатландыя, Канада.

Агульная характарыстыка Установа была створана як каледж у 1818 годзе віцэ-губернатарам Новай Шатландыі Джорджам Рамзі, 9-м графам Далхаўзі, ад тытула якога і паходзіць назва ўстановы. У 1997 годзе каледж быў рэарганізаваны, аб'яднаны з Нова-Шатландскім тэхнічным універсітэтам і сам атрымаў статус універсітэта і сучасную назву. Сёння ўніверсітэт прапануе больш за 200 адукацыйных праграм на 13 факультэтах. Ён з’яўляецца сябрам групы навукова-інтэнсіўных універсітэтаў Канады. Сярод вядомых выпускнікоў універсітэта — лаўрэат Нобелеўскай прэміі і 94 стыпендыята Родса.

Структура Факультэт сельскай гаспадаркі Факультэт архітэктуры і планавання Факультэт мастацтваў і сацыяльных навук Факультэт камп'ютарных навук Факультэт стаматалогіі Факультэт інжынерыі Факультэт здароўя Факультэт правазнаўства Факультэт менеджменту Факультэт медыцыны Факультэт прыродазнаўчых навук Факультэт магістратуры і аспірантуры Факультэт адкрытага навучання і развіцця кар'еры

Крыніцы

Спасылкі

Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы

Катэгорыя:Навучальныя ўстановы з англійскай мовай навучання Катэгорыя:Універсітэты паводле алфавіта Катэгорыя:Універсітэты Канады