Ільдэфонса Пучдэнголас-і-Понсэ дэ Леон (; 1876 — 31 кастрычніка 1936Aunque hubo cierta polémica sobre el lugar y circunstancias de su muerte éstas quedaron totalmente aclaradas en el libro de Héctor Alonso García, El coronel Puigdengolas y la Batalla de Badajoz, Publicaciones de la Universidad de Valencia, Valencia, 2014. ISBN 978-84-370-9345-1) — іспанскі афіцэр, удзельнік каланіяльных войн на Кубе і ў Марока, а таксамай грамадзянскай вайны ў Іспаніі.

Біяграфія Нарадзіўся ў сям’і вайскоўца, аднак бацька рана памёр.

У 14 гадоў паступіў у Школу капралаў і сяржантаў пры Школе Марыі Крысціны для дзяцей-сірот пяхотнікаў. У 1895 годзе пайшоў у якасці добраахвотніка на Кубінскую вайну. Пазней удзельнічаў у Рыфскай вайне. Залічаны ў корпус аховы, дзе даслужыўся да палкоўнікаAlonso García, El Coronel Puigdengolas..., cit..

У жніўні 1932 года падчас паўстання генерала Хасэ Санхурха ў Севільі (т. зв. «Санхурхада») трапіў у палон да мяцежнікаў.

Прыкладна ў 1932—1933 гадах стаў членам масонскай ложы. Таксама ўступіў у Антыфашысцкі рэспубліканскі саюз ваенных.

27 мая 1936 года звольнены ў запас.

У пачатковы перыяд грамадзянскай вайны ў Іспаніі камандаваў калонай, якая падаўляла паўстанні ў Алькала-дэ-Энарэсе і Гвадалахары.

Хутка прызначаны камандзірам гарнізона Бадахоса, арганізаваўшы абарону правінцыі і горада. Пасля падзення Бадахоса збег у ПартугаліюAlonso García, El Coronel Puigdengolas..., cit.. У кастрычніку вярнуўся ў Іспанію.

Быў прызначаны камандзірам калонны групы Ілескас (Таледа). Прымаў удзел у баях пад Сесеньяй. У ПарлеAunque hubo cierta polémica sobre el lugar y circunstancias de su muerte éstas quedaron totalmente aclaradas en el libro de Héctor Alonso García, El coronel Puigdengolas y la Batalla de Badajoz, Publicaciones de la Universidad de Valencia, Valencia, 2014. ISBN 978-84-370-9345-1 забіты падначаленымі пры спробе прыпыніць бязладнае адступленне войскMadridejos, Mateo (febrero de 2006). Flor del Viento Ediciones, ed. Diccionario onomástico de la guerra civil (1.ª edición edición). Barcelona. pp. 292-293.La fecha exacta de su muerte -objeto de cierta controversia historiográfica- ha sido fijada definitivamente en el estudio citado El coronel Puigdengolas....

Крыніцы

Літаратура Alonso García, Héctor (2014). El coronel Puigdengolas y la Batalla de Badajoz, Publicaciones de la Universidad de Valencia, Valencia. Madridejos, Mateo (2006). Diccionario onomástico de la guerra civil (1.ª edición edición). Flor del Viento Ediciones, ed. Barcelona.

Катэгорыя:Удзельнікі грамадзянскай вайны ў Іспаніі (рэспубліканцы) Катэгорыя:Масоны Катэгорыя:Ваенныя Іспаніі Катэгорыя:Палкоўнікі