Нэма Метлер (; нар. 3 жніўня 1999 года, Біль), вядомы пад псеўданімам Nemo — швейцарскі рэпер і спявак, які грае на скрыпцы, фартэпіяна і ўдарных. Пераможца конкурсу песні «Еўрабачанне-2024» з песняй «The Code».
Кар’ера У 2015 годзе Nemo выпусціў свой дэбютны альбом Clownfisch, які дасягнуў 95-га месца ў швейцарскіх чартах. У 2017 годзе Нэма выпусціў сінгл «Du», які дасягнуў 4-га месца ў Швейцарыі. У другім сезоне шоу The Masked Singer Switzerland у 2021—2022 гадах Нэма выступаў пад маскай панды і заняў пятае месца.
29 лютага 2024 года Нэма быў абвешчаны прадстаўніком Швейцарыі на конкурсе «Еўрабачанне-2024» з песняй «The Code» і выступіў 9 мая ў другім паўфінале конкурсу, прайшоўшы ў фінал. У фінале конкурсу, які прайшоў 11 мая, здабыў перамогу.
Асабістае жыццё У лістападзе 2023 года Nemo абвясціў сябе небінарнай асобай у артыкуле ў газеце SonntagsZeitung. У гэтым артыкуле Нэма таксама заявіў, што аддае перавагу, каб да яго звярталіся па імені, а не па займенніках у нямецкай мове, і ўжывае займеннікі they/them у англійскай.
Дыскаграфія Студыйныя альбомы + Спіс альбомаў з пазначэннем асобных дэталяў Назва Дэталі Найвышэйшая пазіцыя SWI Clownfisch Дата рэлізу: 13 June 2015 Лэйбл: Self-released Formats: Digital download, streaming 95 Momänt-Kids Дата рэлізу: 21 October 2017 Лэйбл: Bakara Music Formats: Digital download, streaming — Fundbüro Дата рэлізу: 17 November 2017 Лэйбл: Bakara Music Formats: Digital download, streaming — Whatever Feels Right Дата рэлізу: 9 September 2022 Лэйбл: Self-released Formats: Digital download, streaming — «—» абазначае запіс, які не ўвайшоў у чарты або не быў выпушчаны на дадзенай тэрыторыі.
Сінглы Як галоўны артыст Назва Год Найвышэйшая пазіцыя Альбом SWI «Himalaya» 2016 27 Momänt-Kids «Style»(сумесна з Marc Amacher) 2017 — «» 4 Fundbüro «» 64 «» 2018 77 «» 2019 31 «365» — «» — «Dance With Me» 2020 — «Video Games» — «Hailey»(сумесна з Chelan) 2021 — Orange & Blue «Certified Pop Queen» — «»(сумесна з KT Gotique) — «Lonely Af» 2022 — Whatever Feels Right «Own Sh¡t» — «F*ck Love»(сумесна з Anthony de la Torre) — «Be like You» — «This Body» 2023 — «Falling Again» 2024 — «The Code» 22 «—» абазначае запіс, які не ўвайшоў у чарты або не быў выпушчаны на дадзенай тэрыторыі.
Як запрошаны артыст Назва Год Альбом «Sheriff»(з удзелам Visu) 2016 Sex & Röschti «Singer»(з удзелам Dodo) 2017 Pfingstweid «Legend»(з удзелам Stress) 2019 Sincèrement
Іншыя песні, якія трапілі ў чарты Назва Год Найвышэйшая пазіцыя Альбом SWI «» 2017 31 Momänt-Kids «» 90 Fundbüro
Крыніцы
Катэгорыя:Удзельнікі конкурсу песні Еўрабачанне 2024 Катэгорыя:Прадстаўнікі Швейцарыі на конкурсе песні Еўрабачанне Катэгорыя:Спевакі і спявачкі Швейцарыі Катэгорыя:Пераможцы конкурсу песні Еўрабачанне