Аблігата, С.11 (, — абавязковы) — у заходнееўрапейскай барочнай і класічнай музыцы музычная лінія, абавязковая для выканання. Гэта значыць, што музычны твор павінен быць праспяваны такім голасам, як напісаны, або сыграны толькі на ўказаным інструменце, без змен і пропускаў. Напрыклад, у партытуры оперы Гендэля «Агрыпіна» габой аблігата суправаджае поўную трывогі і неспакою арыю Агрыпіны «Pensieri, voi mi tormentate» («Як ты мяне мучыш, мой неспакойны розум»).
Тэрмін ad libitum (вольна, па жаданні) мае адваротнае значэнне.
Катэгорыя:Музычная тэрміналогія