Тапаграфі́чныя ўмо́ўныя зна́кі — сімвалічныя, каляровыя і шрыфтавыя знакі, якія выкарыстоўваюцца на тапаграфічных картах для адлюстравання аб’ектаў мясцовасці.

Тапаграфічныя ўмоўныя знакі паказваюць становішча, памеры, форму, якасныя і колькасныя характарыстыкі аб’ектаў мясцовасці. На картах рознага маштабу маюць адзіную аснову паводле малюнка, колеру і шрыфтоў. Па меры змяншэння маштабу карт аднародныя тапаграфічныя ўмоўныя знакі аб’ядноўваюцца ў групы, а групы — у адзін абагульнены знак. Тлумачэнне ўмоўных знакаў робіцца ў легендзе карты.

Тапаграфічныя ўмоўныя знакі падзяляюцца на: маштабныя (знешні контур аб’екта), пазамаштабныя (знакі ў выглядзе геаметрычных фігур), лінейныя (для аб’ектаў лінейнай формы, напрыклад рэк, дарог, берагавых ліній, таксама гарызанталі рэльефу), тлумачальныя (дапаўняюць характарыстыку аб’ектаў).

Шрыфтавыя надпісы перадаюць уласныя геаграфічныя назвы, від, якасныя і колькасныя характарыстыкі аб’ектаў.

Зноскі

Літаратура

Катэгорыя:Картаграфія Катэгорыя:Геаграфічная тэрміналогія Катэгорыя:Сімвалы