Савецкія грамадзянскія спецыялісты за мяжой — інжынеры, тэхнікі, рабочыя высокай кваліфікацыі і іншыя спецыялісты з СССР, якія накіроўваліся для работы ў іншыя краіны.

Кантралюючыя органы Першапачаткова адзінага органа па кантролі выездаў грамадзян за мяжу не было. Пытаннем займаліся замежныя аддзелы пры выканкамах, органы АДПУ. З 1920-х гэтыя функцыі перайшлі да камісій, падпарадкаваных ЦК партыі. У чэрвені 1947 года створана Бюро па выездах за мяжу і ўездах у СССР. Яно ўвайшло ў Камітэт інфармацыі пры Савеце Міністраў.

Камандзіровачнікі У замежныя камандзіроўкі пераважна накіроўваліся: супрацоўнікі МЗС; тыя, хто будаваў у розных краінах заводы і прадпрыемствы па лініі Дзяржаўнага камітэта па знешнеэканамічных сувязях; рыбакі, якія па паўгода здабывалі рыбу ў морах і акіянах усяго свету; грамадзянскія лётчыкі; супрацоўнікі Міністэрства знешняга гандлю. Для паездкі патрабавалася: анкета; аўтабіяграфія; характарыстыка з рэкамендацыяй (ад кіраўніка ўстановы, сакратара партыйнай арганізацыі і старшыні прафарганізацыі), зацверджаная парткамам (партбюро) і ўзгодненая з вышэйстаячым партыйным органам. Да гэтых дакументаў, якія складалі выязную справу, прыкладваўся ліст, у якім паказваліся мэта, падстава і тэрміны камандзіроўкі, давалася кароткая характарыстыка супрацоўніка са згадваннем партыйнага органа, які ўзгадніў дадзеную паездку. Завяршалі камплект дакументаў дзве даведкі: аб’ектыўка і пра стан здароўя.

Для накіравання за мяжу адбіралі людзей са стажам і тых, хто валодаў мовамі, а таксама супрацоўнікаў, што раней выязджалі ў камандзіроўкі без негатыўных наступстваў. Перад паездкай усіх выклікалі на партыйную камісію. Трэба было адказаць на некалькі пытанняў: хто кіруе той ці іншай краінай, які там палітычны лад, што можаце сказаць пра яе палітычную сістэму, вашы галоўныя задачы і іншае. Калі гаворка ішла пра паездку ў капкраіну супрацоўнікаў знешнегандлёвага ведамства, кандыдаты выклікаліся на гутарку ў ЦК КПСС.

У камандзіроўку спецыялістам выдавалі для азнаямлення спецыяльную інструкцыю па паводзінах за мяжойОСНОВНЫЕ ПРАВИЛА ПОВЕДЕНИЯ СОВЕТСКИХ ГРАЖДАН, ВЫЕЗЖАЮЩИХ В КАПИТАЛИСТИЧЕСКИЕ И РАЗВИВАЮЩИЕСЯ СТРАНЫ (ЦХСД, ф. 89, оп. 31, д. 7, лл. 9−22).

Успрыманне У СССР работа за мяжой лічылася вельмі прэстыжнай. Дзякуючы выездам можна было палепшыць свой матэрыяльны дабрабыт за кошт большай зарплаты ў камандзіроўках і набыцця дэфіцытных тавараў. Палкоўнік КДБ Яўген Семяніхін успамінаў:

Гл. таксама Савецкія ваенныя спецыялісты за мяжой Замежныя рабочыя ў СССР (1922—1939)

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Знешняя палітыка СССР