Букча́нскі — біялагічны заказнік рэспубліканскага значэння ў Лельчыцкім раёне Гомельскай вобласці Беларусі.

Заказнік створаны 16 жніўня 1979 годаЗаказник «Букчанский» на Тапілаўскім балоце ў вадазборы ракі Сцвіга як заказнік-журавіннік. Статус рэспубліканскага набыў 27 снежня 2007 годаПостановление Совета Министров Республики Беларусь 27 декабря 2007 г. № 1833 О республиканских заказниках.

Плошча тэрыторыі заказніка складае 4990,31 гектараў. Яго паверхня — градава-балотны комплекс. Рэльеф водна-ледавіковы і градава-ўзгорысты. Сустракаюцца мінеральныя астравы вышынёй да 30 метраў. У цэнтральнай частцы заказніка лес не расце. На ўскраінах растуць бярозавыя, хваёвыя, чорнаальховыя, зрэдку дубовыя і асінавыя лясы. На ўчастках з мінеральнымі глебамі растуць чарніцы, месцамі лішайнікавыя, бруснічныя, верасовыя тыпы лесу. У склад расліннага свету ўваходзяць два рэдкія віды раслін: (рэліктавы від) і . У Чырвоную кнігу занесена 5 відаў птушак: чорны бусел, шэры журавель і іншыя.

Зноскі

Літаратура

Спасылкі Заказник «Букчанский» // Сайт Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Республиканский биологический заказник «Букчанский» // Planetabelarus.by Биологический заказник республиканского значения «Букчанский» // «Про Беларусь» — Туристический портал о Беларуси Список особо охраняемых природных территорий Гомельской области // Гомельскі абласны камітэт прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Валентина Леснова Дикими тропами // Газета «Навука». 6.07.2020. № 27.

Катэгорыя:Біялагічныя заказнікі рэспубліканскага значэння Беларусі Катэгорыя:Лельчыцкі раён Катэгорыя:З’явіліся ў 1979 годзе