Copiapoa — род раслін сямейства з Паўднёвай Амерыкі.
Назва Назва паходзіць ад горада Кап’япо ў Чылі.
Апісанне Расліны адзінкавыя або галінаваныя, парасткі пляската-шарападобныя да шарападобных або цыліндрычныя, верхавіны звычайна пакрытыя густым шарсцістым апушэннем. Каранёвая сістэма разгалінаваная або стрыжневая рэпападобная. Рэбры ў дарослых раслін выразна адрозныя. Звычайна маюцца калючкі, іголкападобныя або шылападобныя, іх даўжыня варыябельная. Кветкі з’яўляюцца ў верхняй частцы парасткаў, ад званочкавых да варонкападобных, жоўтыя, часам з чырванаватым адценнем; кветкавыя трубкі кароткія, шырокія; каляплоднік кароткі, круглявы да злёгку гранёнага, амаль заўсёды голы. Тычынкавыя ніткі і песцік заўсёды бледна-жоўтыя, пылавікі ад бледна-жоўтых да залаціста-жоўтых. Плады дробныя, у шэрагу відаў у верхняй частцы пладоў прысутнічаюць дробныя лускавінкі, у некаторых самых паўночных відаў у пазухах лускавінак фармуюцца кароткія белыя валасінкі. Насенне чорнае, бліскучае або злёгку бліскучае, чорнае, з вялікім хілумамThe Cactus Family. Edward F. Anderson. Timber Press, 2001. ISBN 0-88192-498-9Ritter F. Kakteen in Suedamerika. Band 3. 1980. Friedrich Ritter Selbstverlag.
Распаўсюджанне і экалогія Радзіма — паўночнае Чылі, пустыня Атакама.
Значэнне і прымяненне Расліны ўяўляюць цікавасць з пункту гледжання калекцыянавання. Некаторыя калекцыянеры кактусаў спецыялізуюцца на «чылійцах» (Copiapoa, , і іншыя).
Вырошчванне ў культуры Абавязкова інтэнсіўнае асвятленне, асабліва для відаў з пакрытым воскападобным налётам эпідэрмісам. Паліў мінімальны, зімоўка абсалютна сухая. Глеба добра дрэнаваная, са значнай колькасцю мінеральных кампанентаў. Прышчэпка прыводзіць да страты натуральнага вонкавага выгляду.
Віды Паводле інфармацыі базы дадзеных The Plant List, род уключае 27 відаў:
Літаратура
The Cactus Family. Edward F. Anderson. Timber Press, 2001. ISBN 0-88192-498-9 Уникальная энциклопедия. Кактусы. — М.: Изд-во Эксмо (ISBN 5-699-03830-2); Донецк: Изд-во СКИФ (ISBN 966-8076-11-7), 2003. — 344 с., ил.
Спасылкі
Сайт прысвечаны роду Copiapoa — Living on the Edge Спіс відаў роду з фотаздымкамі на сайце www.cactiguide.com
Катэгорыя:Флора Паўднёвай Амерыкі Катэгорыя:Кактусавыя