Шэрбрукскі ўніверсітэт () — канадская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, якая месціцца ў горадзе Шэрбрук у правінцыі Квебек, Канада.
Агульная характарыстыка Універсітэт быў заснаваны ў 1954 годзе як франкамоўны каталіцкі ўніверсітэт у англамоўным асяроддзі. У 1975 годзе свецкі чалавек стаў рэктарам універсітэта ў першы раз і чыста каталіцкі фокус вучэльні быў зменены, за выключэннем факультэта тэалогіі. На 46 бакалаўрскіх, 48 магістарскіх і 27 доктарскіх праграмах вучацца каля 41 000 студэнтаў.
Структура Факультэт адміністрацыі Факультэт адукацыі Факультэт інжынерыі Факультэт права Факультэт літаратуры і гуманітарных навук Факультэт медыцыны і навук пра здароўе Факультэт спорту і фізічнага выхавання Факультэт прыродазнаўства Факультэт тэалогіі, этыкі і філасофіі
Спасылкі
Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы
Катэгорыя:Навучальныя ўстановы з французскай мовай навучання Катэгорыя:Універсітэты паводле алфавіта Катэгорыя:Універсітэты Канады