Біскупскі ўніверсітэт () — канадская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая месціцца ў горадзе Шэрбрук у правінцыі Квебек, Канада.
Агульная характарыстыка Заснавальнікам установы быў англіканскі біскуп Квебека Джордж Маунцін, які таксама займаў пасаду першага дырэктара Універсітэта імя Дж. Мак-Гіла. Гэта адзін з трох універсітэтаў правінцыі Квебек, у якіх навучанне вядзецца пераважна на англійскай мове. Ён быў афіцыйна заснаваны як каледж у 1843 годзе і атрымаў грамату ад каралевы Вікторыі ў 1853 годзе. Вучэльня заставалася пад кіраўніцтвам англіканскай царквы з моманту свайго заснавання да 1947 года. З таго часу ўніверсітэт стаў свецкай установай адукацыі.
Структура Школа адукацыі Школа бізнесу Аддзяленне гуманітарных навук Аддзяленне прыродазнаўчых навук і матэматыкі Аддзяленне сацыяльных навук
Спасылкі
Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы
Катэгорыя:Навучальныя ўстановы з англійскай мовай навучання Катэгорыя:Універсітэты паводле алфавіта Катэгорыя:Універсітэты Канады