«Казкі на канапе» — беларускі аўтарскі літаратурны канал на беларускай мове, на якім чытаюцца беларускія народныя казкі, аўтарскія творы беларускіх пісьменнікаў, а таксама распавядаецца пра дзіцячыя кнігі беларускіх аўтараў.
Аўтар і вядоўца канала — блогер, вядучы метадыст аддзела бібліятэчнага маркетынгу Барысаўскай цэнтральнай раённай бібліятэкі Людміла Браніславаўна Захарэвіч.
Гісторыя Канал «Казкі на канапе» ўзнік на платформе YouTube ў жніўні 2021 года. Аўтар канала — дыпламант прэміі імя Васіля Віткі, вядучы метадыст аддзела бібліятэчнага маркетынгу Барысаўскай цэнтральнай раённай бібліятэкі Людміла Браніславаўна Захарэвіч. Здымкі ролікаў адбываюцца ў кабінеце Барысаўскай цэнтральнай раённай бібліятэкі імя І. Х. Каладзеева і на верандзе хаты Людмілы Захарэвіч, на канапе, адкуль і паходзіць назва канала.
Ужо за першы год відэа на YouTube-канале «Казкі на канапе» сабралі больш за тысячу праглядаў. Першымі агучанымі творамі сталі вершы Уладзіміра Ліпскага з кнігі «Памілуй і ўзвысь». Далей блогер стала спрабаваць запісваць яшчэ і дзіцячыя казкі, да кожнай казкі ствараючы пэўны адпаведны твору антураж і пераўвасабляючыся ў герояў твораў — Людміла Захарэвіч падбірае касцюмы, аксесуары. Сярод ролікаў на канале — відэа па творах беларускіх аўтараў Алены Масла, Кацярыны Хадасевіч-Лісавой, Уладзіміра Ліпскага, Тамары Бунта і іншых.
Крыніцы