Яўстах-Бенедыкт Козел-Паклеўскі (; 20 верасня 1842, Княгінін Вілейскага павета — ?) — удзельнік паўстання 1863—1864 гадоў, фатограф.

Біяграфія Паходзіў са шляхецкага роду Козел-Паклеўскіх уласнага герба «Козел». Бацька Каэтан быў суддзём, дзед Юзаф-Каласанты Козел-Паклеўскі быў уладальнікам маёнтку Сэрвач, маці Вікторыя паходзіла з роду Ліхадзіеўскіх герба «Ястрабец». Яўстах-Бенедыкт Козел-Паклеўскі нарадзіўся 20 верасня 1842 года ў двары Княгінін, быў ахрышчаны 27 верасня 1842 г. у касцёле Святога Апостала Андрэя ў Крывічах.

У 1854—1859 гг. Яўстах-Бенедыкт Козел-Паклеўскі навучаўся ў Мінскай гімназіі, пасля чаго працягнуў навучанне ў Горыгорацкім земляробчым інстытуце, дзе ў 1863 г. разам з іншымі студэнтамі далучыўся да атраду Людвіка Звяждоўскага. 6 мая 1863 г. удзельнічаў у захопе горада ГоркіВольга Гарбачова, Паўстанцы 1863 года на фотаздымках, №. 12, Мінск: Arche, 2010, С. 126.. 6 мая 1863 аддзел Звяждоўскага ўступіў у бой з расійскімі войскамі і пацярпеў паражэнне, пасля чаго ён распусціў свой аддзел і выехаў у Царства Польскае. Яўстах-Бенедыкт Козел-Паклеўскі быў арыштаваны, у выніку чаго быў абвінавачаны ва ўдзеле ў паўстанні і атрымаў 12 гадоў катаргі з канфіскацыяй маёмасці. Вясной 1864 г. падчас перасылкі ў Маскве здолеў уцячы разам з Каралем Маліцкім. Эміграваў да Францыі, дзе займаўся фатаграфіяй, меў сваю студыю фатаграфіі на Елісейскійскіх палях. У 1864—1869 гг. навучаўся ў Вышэйшай гандлёвай школе ў Парыжы.

Літаратура Матвейчык, Дз. Ч. Паўстанне 1863—1864 гадоў у Беларусі: нарыс баявых дзеянняў / Дзмітрый Матвейчык. — Мінск : Медысонт, 2013. — 121 с.

Dawid Fajnhauz, Ruch Konspirocyjny na Litwie i Białorusi, 1846—1848. Warszawa. 1965. Dawid Fajnhauz, 1863: Litwa i Białoruś / D. Fajnhaus. ― Warszawa: Neriton, 1999. ― 357 s. Ona Maksimaitienė, Lietuvos sukilėlių kovos 1863—1864 m. Vilnius : Mintis, 1969.

Катэгорыя:Фатографы Беларусі Катэгорыя:Удзельнікі паўстання 1863—1864 гадоў Катэгорыя:Рэпрэсаваныя ў Расійскай імперыі Катэгорыя:Козел-Паклеўскія Катэгорыя:Фатографы Францыі