Элеано́ра Нікíй (; 1897, Віцебск, Беларусь, Расійская імперыя — 30 верасня 1957, Берн, Швейцарыя) ― швейцарская паэтэса, пісьменніца, перакладчыца.

Біяграфія Элеанора Нікій нарадзілася ў 1897 годзе ў Віцебску ад бацькі швейцарца Алойза Нікія і мясцовай маці Юліі ЛукашэвічУладзіслаў Гарбацкі, Швейцарская пісьменніца з Віцебску, Новы Час, 02-05-2021, https://novychas.by/kultura/szvejcarskaja-pismennica-z-vicebsku. Бацька выкладаў французскую мову пры царскім двары, шмат вандраваў па Расійскай імперыі. Пасля смерці маці бацька адправіў дзяўчынку ў Швейцарыю да бабулі. Пасля падзення манархіі ў Расійскай імперыі бацька сам вярнуўся ў Швейцарыю.

Э. Нікій навучалася ў Фрыбургскім універсітэце, потым у Сарбоне. Працавала на Швейцарскім радыё.

Яна была адзінай жанчынай у складзе створанага не задоўга да яе смерці Таварыства фрыбургскіх пісьменнікаўEléonore Niquille, Notice biographique, Le Culturactif Suisse, http://www.culturactif.ch/ecrivains/niquille.htm.

Памерла ў 1957 годзе ад анкалагічнай хваробы. Пахаваная ў Берне«Éléonore Niquille», Viceversa littérature, https://www.viceversalitterature.ch/author/13721.

Асабістае жыццё Не мела сям’і, дзяцей, нічога не вядома пра яе прыватнае жыццё.

Творчасць Дэбютавала, як адзначала ў інтэрв'ю і лістах сама Э. Нікій, не ў зусім зручны час — у 1939 годзе з паэтычным зборнікам «Начныя дбанні». З пачатку літаратурнай кар’еры пісьменніца падкрэслівала, як цяжка быць жанчынай у швейцарскай літаратуры і зарабляць літаратурайGrazia Bernasconi-Romano, «Une Russo-Gruérienne tirée de près de 40 ans d’oubli littéraire», La Liberté, 20 mai 1995, p. 24..

У 1940 з'яўляецца яе першы псіхалагічны раман «Павяванні жыцця» — пра гады, праведзеныя ў Расійскай імперыі ў самым пачатку 20 ст«Eléonore Niquille à découvrir au clair d’une réédition», La Liberté, 19 février 1998, p. 17. . У 1941 годзе пісьменніца зноў вяртаецца да паэзіі, гэтым разам французскай адаптацыі старакітайскіх вершаў — «Флейта ўдалечыні…». У 1943 годзе Элеанора Нікій публікуе ўзрушальны зборнік паэм «Золкавы пілігрым», натхнёны жудой вайны.

Пасля вайны ў 1949 годзе яна прапануе чытацтву раман «Перадача» пра французскае Супраціўленне.

Будуць іншыя зборнікі прозы і паэзіі, якія пры жыцці перакладаліся на англійскую мову і прапаноўваліся на розныя прэміі.

Аднак Элеанора Нікій акрамя літаратарства была вымушана рэгулярна зарабляць грошы працай на радыё. Так, працуючы на радыё, паэтэса стварала творчыя радыёгульні (напрыклад, «Тупік анёла», 1954), якія карысталіся папулярнасцю і выходзілі потым асобнымі выданнямі-чытанкаміУладзіслаў Гарбацкі, Швейцарская пісьменніца з Віцебску, Новы Час, 02-05-2021, https://novychas.by/kultura/szvejcarskaja-pismennica-z-vicebsku.

Пераклала Амара Хаяма на французскую мову.

Настальгія, адзінота пісьменніцы і Другая сусветная вайна вызначылі галоўныя тэмы і пытанні творчасці паэткі і празаіка. Вайна і пасляваенны крызіс да ўсяго паўплывалі на тое, што кнігі яе хоць і пазітыўна сустракаліся крытыкамі не заўсёды даходзілі да чытача, занятага побытавымі клопатамі і (пост)ваеннай траўмай«Sous les tilleuls de l’enfance», Journal et Feuille d’Avis du Valais, 3 décembre 1960, p. 17..

Бібліяграфія Vigiles (паэмы), Les Ed. des Nouveaux Cahiers, La Chaux-de-Fonds, 1939 Le Destin vanne (раман), Les Ed. des Nouveaux Cahiers, La Chaux-de-Fonds, 1940 La complainte de la passion (навелы), Les Ed. des Nouveaux Cahiers, La Chaux-de-Fonds, 1941 Une flute au loin… (паэмы), Ed. des Nouveaux cahiers, La Chaux-de-Fonds, 1942 Le Pèlerin de l’aube (паэмы), Les Ed. du Chandelier, Bienne, 1943 La Porte des innocents (раман), Ed. des Portes de France, Porrentruy, 1944 Guetteurs d'étoiles (паэмы), Les Ed du Chandelier, Bienne, 1947 Transmettre (раман), Edition du Chandelier, Bienne, 1949 L’archange qui boitait (раман), La clé d’or, Paris, 1951 Le bestiaire de Tristanet, Les Ed. du Centre, Aurillac, 1952 L’impasse de l’ange, P Clairac, Aurillac, 1954 Le Rubaiyat d’Omar Khayyam (traduit en vers par Éléonore Niquille), P Clairac, Aurillac, 1954 Le Pèlerin émerveillé (паэмы), P Clairac, Aurillac, 1953 Sonnets vagabonds, P Clairac, Aurillac, 1955 Chants pour attendre l’aube, Sésame, Aurillac, 1958 Encore cette flûte lointaine, Sésame, Aurillac, 1958 Sous les tilleuls de l’enfance, Imprimerie St Paul, Fribourg, 1960.

Катэгорыя:Пісьменнікі Швейцарыі Катэгорыя:Паэтэсы Швейцарыі Катэгорыя:перакладчыкі Швейцарыі Катэгорыя:Пахаваныя ў Берне