Сяргей Львовіч Палякоў (нар. , Бранск, РСФСР, СССР) — беларускі грамадскі дзеяч. Доктар медыцынскіх навук (2008 год), прафесар (2023 год), выдатнік аховы здароўя Рэспублікі Беларусь.

Біяграфія Скончыў у 1988 годзе Мінскі ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга дзяржаўны медыцынскі інстытут.

Працаваў урачом-інтэрнам ў Гомельскай абласной бальніцы. З 1989—1991 гады працаваў урачом-анколагам паліклінічнага аддзялення, урачом-анколагам-уролагам анкалагічнага аддзялення № 2 Гомельскага абласнога анкалагічнага дыспансера. У 1997 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю. З 1991 па 2020 год працаваў на розных пасадах у «РНПЦ анкалогіі і медыцынскай радыялогіі імя М. М. Аляксандрава».

У 2008 годзе абараніў доктарскую дысертацыю.

З 20 лютага 2020 года дырэктар дзяржаўнай установы «Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр анкалогіі і медыцынскай радыялогіі імя М. М. Аляксандрава».

У адзіны дзень галасавання ў 2024 годзе быў выбраны дэпутатам Мінскага раённага Савета дэпутатаў 29-га склікання ад Астрашыцка-Гарадоцкай выбарчай акругі № 50.

У красавіку 2024 года быў выбраны дэлегатам на Усебеларускі народны сход 7-га склікання ад мясцовых Саветаў дэпутатаў.

Узнагароды Медаль «За працоўныя заслугі». Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь у галіне навукі і тэхнікі.

Зноскі

Катэгорыя:Анколагі Беларусі Катэгорыя:Уролагі Беларусі Катэгорыя:Дактары медыцынскіх навук Катэгорыя:Супрацоўнікі РНПЦ анкалогіі і медыцынскай радыялогіі Катэгорыя:Дэпутаты Мінскага раённага Савета дэпутатаў 29-га склікання Катэгорыя:Члены Прэзідыума Усебеларускага народнага сходу Катэгорыя:Дэлегаты Усебеларускага народнага сходу 7-га склікання