Анрыета-Жулí дэ Кастэльно́ дэ Мюра́ (; 1670, Брэст, Францыя — 29 верасня 1716, замак Бюзардзьер, Шанжэ, Францыя) — французская пісьменніца, казачніца, графіня.

Біяграфія Анрыета-Жулі дэ Кастэльно паходзіць з арыстакратычнага роду. Бацька — маркіз Мішэль дэ Кастэльно, губернатар Брэста і сын вядомага маршала Францыі Жака дэ Кастэльно. Маці — Луіза-Мары Фуко дэ Даньён, дачка маршала Францыі Луі дэ Фуко дэ Сен-Жэрмен БапрэAlain Mothu, «Les „impiétés domestiques“ de Mme de Mura», L’Atelier du Centre de recherches historiques, 04 | 2009, http://journals.openedition.org/acrh/1394.

2 снежня 1672 года яе бацька памёр ад раненняў, атрыманых падчас нападу каралеўскіх войскаў пад Утрэхтам у першы год Галандскай вайны 1672—1678 гадоў. яго малалетняя дачка, якой тады было два гады, атрымала ў спадчыну маркграфства КастэльноStéphanie Bee, Mademoiselle de Murat, une victime de l’homophobie à la cour de Louis XIV?, le 18 octobre 2010, Univers-L.com, https://www.univers-l.com/portrait_mademoiselle_de_murat_victime.html.

У 1691 годзе ва ўзросце 21 года Анрыета-Жулі дэ Кастэльно выйшла замуж за Нікаля дэ Мюра, уладара Варыэта, графа ЖыбертэсаHenriette-Julie de Castelnau, SIEFAR, https://web.archive.org/web/20220321114246/http://siefar.org/dictionnaire/fr/Henriette-Julie_de_Castelnau.

Праз год пасля іх шлюбу нарадзіўся іхні першы і адзіны сын Сезар дэ Мюра. Але хутка выявілася, што ейны муж здраджваў ёй і Анрыета-Жулі дэ Кастэльно, сталая графіняй дэ Мюра, вырашае пакінуць ягоHenriette-Julie de Castelnau, SIEFAR, https://web.archive.org/web/20220321114246/http://siefar.org/dictionnaire/fr/Henriette-Julie_de_Castelnau.

Адна яна пасялілася ў Парыжы, дзе вяла насычанае падзеямі літаратурнае грамадскае жыццё. Анрыета-Жулі дэ Кастэльно наведвала салон маркізы дэ Ламбер, адкрыты ў 1692 годзе ў цэнтры сталіцы на вуліцы Рышэлье. Там яна пазнаёмілася з найлепшымі прадстаўніцамі тагачаснай французскай літаратуры: Мары-Катрын д'Ануа, якую яна вельмі шанавала, Катрын Бернар і з яе стрыечнай сястрой Шарлотай-Роз дэ Камон Ла ФорсHenriette-Julie de Castelnau, SIEFAR, https://web.archive.org/web/20220321114246/http://siefar.org/dictionnaire/fr/Henriette-Julie_de_Castelnau.

У той жа час жыццё графіні Анрыеты-Жулі ў Парыжы ператварылася ў неверагодны раман, адзначаны маральнымі скандаламі, якія выклікалі абурэнне пры двары гамафобнага Луі XIV. Так, у справаздачах генерал-лейтэнанта паліцыі Марка-Рэнэ дэ Вуаера дэ Палі д’Аржансана за 1698 і 1702 гады пазначаліся амаральныя, бязбожныя практыкі графіні — распуста і лесбіянства. Акрамя лесбіянства, яна яшчэ больш асуджалася за распусту, якая, паводле справаздачы, кампраметавала ўсю сям’ю і французскі дворAlain Mothu, «Les „impiétés domestiques“ de Mme de Mura», L’Atelier du Centre de recherches historiques, 04 | 2009, http://journals.openedition.org/acrh/1394.

У 1694 годзе яе раман «l’Histoire de la courtisane Rhodope» выклікаў буру ў Версалі, бо аўтарка асмелілася кпіць з мадам дэ Мантэнон, спадарожніцы караля, а таксама стварыла жорсткую сатыру на ВерсальHenriette-Julie de Castelnau, SIEFAR, https://web.archive.org/web/20220321114246/http://siefar.org/dictionnaire/fr/Henriette-Julie_de_Castelnau.

Стаўшы персонай нон грата пры двары, яна вымушаная была пакінуць Парыж. З-за фінансавых цяжкасцей яна згубіла маркграфства Кастэльно ў 1699 годзе. Не маючы дома, у 1700 годзе графіня перабралася ў Лімузен, верагодна, да сваёй каханай мадам дэ НантыяStéphanie Bee, Mademoiselle de Murat, une victime de l’homophobie à la cour de Louis XIV?, le 18 octobre 2010, Univers-L.com, https://www.univers-l.com/portrait_mademoiselle_de_murat_victime.html.

19 красавіка 1702 г. яна была арыштавана і дастаўленая ў замак дэ Лош. Пасля няўдалых уцёкаў 14 сакавіка 1706 года яна была пераведзена ў замак дэ Самюр, дзе быў больш строгі рэжым, затым утрымлівалася ў замку д’Анжэ ў 1707 годзе, перш чым зноў вярнуцца ў Лош. На гэты раз гэта простае выгнанне. Гэты перыяд яе жыцця больш вядомы дзякуючы дзённіку, які пісьменніца адпраўляла ў выглядзе лістоў да сваёй стрыечнай сястры, мадэмуазэль дэ Мену, паміж 14 красавіка 1708 г. і 5 сакавіка 1709 г. Мадам дэ Мюра, нарэшце, здолела прыцягнуць увагу рэгента Філіпа Арлеанскага, які вызваліў пісьменніцуAlain Mothu, «Les „impiétés domestiques“ de Mme de Mura», L’Atelier du Centre de recherches historiques, 04 | 2009, http://journals.openedition.org/acrh/1394.

Пасля смерці Луі XIV рэгент дазволіў ёй вярнуцца ў Парыж, але яна вырашыла застацца ў правінцыі, з'ехала ў Мэн, у замак дэ ла Бюзардзьер. Аслабленая хваробай, яна памерла там у наступным годзе, 29 верасня 1716 годаStéphanie Bee, Mademoiselle de Murat, une victime de l’homophobie à la cour de Louis XIV?, le 18 octobre 2010, Univers-L.com, https://www.univers-l.com/portrait_mademoiselle_de_murat_victime.html.

Творчасць Перш за ўсё Анрыета-Жулі дэ Кастэльно з глыбокай арыгінальнасцю актыўна ўдзельнічала ў модзе на казкі, якая ўзнікла ў Францыі 17 ст. У 1690 годзе пасля публікацыі сваёй казкі без назвы, інтэграванай у першы ўдалы раман Мары-Кэтрын д’Ануа «Histoire d’Hypolite, comte de Duglas» (Гісторыя Іпаліта, графа Дугласа), казачніца стала вядомай у каралеўствеJulie Maene, Madame de Murat: paradoxe d’une conteuse connue au Grand Siècle et oubliée par l’histoire, 2011, Universiteit Gent, https://libstore.ugent.be/fulltxt/RUG01/001/786/654/RUG01-001786654_2012_0001_AC.pdf.

Пісьменніца ў меншай ступені выкарыстоўвала фальклорны матэрыял у стварэнні казак, а ў большай ступені — гістарычныя раманы, хронікі і ўласную фантазію. Да ўсяго як у казках, так і раманах казачніца шмат месца пакідала для сатыры, гумару. А яшчэ адной спецыфікай пісьменніцы была тэма кахання, якую яна смела развівала не толькі ў тэкстах для дарослых, а перадусім у казкахMadame de Murat, Contes: édition critique établie par Geneviève Patard, Paris, Honoré Champion, coll. «Bibliothèque des Génies et des Fées 3», 2006..

Творы Анрыета-Жулі дэ Кастэльно дэ Мюра — аўтарка чатырнаццаці завершаных казак і прынамсі чатырох раманаўMadame de Murat, Contes: édition critique établie par Geneviève Patard, Paris, Honoré Champion, coll. «Bibliothèque des Génies et des Fées 3», 2006..

Казкі Contes de fées (1697):

Le Parfait Amour

Anguillette

Jeune et Belle.

Les Nouveaux Contes de fées (1698):

Le Palais de la vengeance

Le Prince des feuilles

Le Bonheur des moineaux, conte en vers

L’Heureuse Peine.

Le Voyage de campagne (1699):

Le Père et ses quatre fils.

Histoires sublimes et allégoriques (1699):

Le Roi Porc

L'Île de la magnificence

Le Sauvage

Le Turbot.

Journal pour Mademoiselle de Menou (1708):

L’Aigle au beau bec

La Fée princesse

Le Buisson d'épines fleuries

Peine perdue

L’Origine des hérissons.

Раманы Le Dialogue des morts (1700).

Histoire de la courtisane Rhodope (1708).

Histoire galantes des habitants de Loches (1709).

Les Lutins du château de Kernosy (1710).

Успаміны Mémoires de Madame la comtesse de M*** (1697).

Mémoires de Mme la Ctesse D*** avant sa retraite, servant de réponse aux Mémoires de M. St-Évremont (1698).

Катэгорыя:Франкамоўныя пісьменнікі Катэгорыя:Казачнікі Францыі Катэгорыя:мемуарысты Францыі Катэгорыя:ЛГБТ Катэгорыя:Прэцыёзная літаратура