Марк Рэнэ дэ Мантальбер (франц. Marc-René de Montalembert; ) — французскі ваенны дзеяч і тэарэтык фартыфікацыі, дывізійны генерал. Член Парыжскай і Пецярбургскай акадэмій навук.

Біяграфія З 1732 г. на вайсковай службе. У 1730—1740 г. удзельнічаў у войнах за польскую і аўстрыйскую спадчыну. У 1750 г. за свой кошт пабудаваў артылерыйскі завод. У 1758 г. выдаў працу, у якой абагульніў вопыт вырабу гармат з жалеза. Пад час Сямігадовай вайны 1756—1763 гг. займаўся фартыфікацыяй, кіраваў будаўніцтвам умацаванняў у Анкламе, Штральзундзе і на в. Алерон. У 1779 г. кіраваў абаронай астравоў Рэ і Экс ад англічанін. Пасля Вялікай французскай рэвалюцыі быў кансультантам ваеннага міністра Л. Карно.

У сваёй працы «Перпендыкулярная фартыфікацыя» (т. 1-11, 1776—1793) рашуча выступаў супраць бастыённай фартыфікацыі, з-за яе нездавальняючага слабога флангавага агню. Высунуў ідэю стварэння фартыфікацыйных франтоў тэнальнага абрысу, дзе б тэналі, ці зломы абарончай лініі, пад прамым вуглом забяспечвалі магутны флангавы агонь. Патрабаваў актыўнай абароны крэпасцяў, узмацнення іх артылерыйскага ўзбраення і пашырэння плошчы шляхам будаўніцтва перад галоўным валам аднаго ці двух ланцугоў фартоў. Гэтую ідэю ён рэалізаваў у праекце фартыфікацыі Шэрбур і, такім чынам, распачаў новы этап у развіцці доўгачасовай фартыфікацыі.

Творы Essai sur l’intérêt des nations en général et de l’homme en particulier (1749) La Fortification perpendiculaire, ou essai sur plusieurs manières de fortifier la ligne droite, le triangle, le quarré et tous les polygones, de quelqu'étendue qu’en soient les côtés, en donnant à leur défense une direction perpendiculaire (5 volumes, 1776—1784) Supplément au tome cinquième de la Fortification perpendiculaire, contenant de nouvelles preuves de la grande supériorité du système angulaire sur le système bastionné. L’on y a joint I ̊ un supplément relatif aux affûts à aiguille propre à monter l’artillerie des vaisseaux ; II ̊ un supplément au chapitre IXe du cinquième volume, qui traite des différentes méthodes à employer pour la défense d’une rade (1786) L’Art défensif supérieur à l’offensif, ou la Fortification perpendiculaire, contenant de nouvelles preuves de la grande supériorité du système angulaire sur le système bastionné, divers mémoires avec une addition à la théorie des embrasures, donnée au chapitre cinquième du deuxième volume (1793)

Зноскі

Літаратура Пивоварчик, С. А. Белорусские земли в системе фортификационного строительства Российской империи и СССР (1772—1941). — Гродно: ГрГУ, 2006.

Катэгорыя:генералы Францыі Катэгорыя:Ваенныя інжынеры