Роберт Оці (; ) — англійскі філолаг, які спецыялізаваўся на славянскіх моваў, і папулярызатар беларусістыкі ў англамоўным свеце. Член Брытанскай акадэміі.
Ранняе жыццё і адукацыя Роберт Оці нарадзіўся 10 кастрычніка 1914 г.Джэральд Стоўн, «Оці, Роберт (1914—1978)», Оксфардскі слоўнік нацыянальнай біяграфіі Gerald Stone, «Auty, Robert (1914—1978)», The Oxford Dictionary of National Biography (online ed., Oxford University Press, 2004). Retrieved 27 April 2021 у РотэрэмеЛеанард Форстэр, «Роберт Оці, 1916—1978», Leonard Forster, «Robert Auty, 1916—1978», Proceedings of the British Academy, vol. 67 (1982), p. 339 ў сям’і школьнага настаўніка«Прафесар Роберт Оці», Prof. Robert Auty", The Times (London), 19 August 1978, p. 14. Скончыў гімназію Ротэрэма, затым вывучаў сучасныя і сярэдневяковыя мовы ва ўніверсітэце Кембрыджа. Скончыў дактарантуру ў Мюнстэрскім універсітэце, падчас якой засяродзіўся на нямецкай мове.
Кар’ера У 1937 г. Оці быў прызначаны асістэнтам выкладчыка ў Кембрыджскім універсітэце. У 1939—1943 гадах працаваў ва ўрадзе Чэхаславакіі ў выгнанні, а астатнюю частку Другой сусветнай вайны правёў у Міністэрстве замежных спраў. Яго праца падчас вайны выклікала ў яго цікавасць да славяназнаўства. У 1945 г. ён вярнуўся ў Кембрыджскі ўніверсітэт, а ў 1962 г. перайшоў у Лонданскі ўніверсітэт, каб атрымаць прафесарскую ступень параўнальнай філалогіі славянскіх моў. У 1965 г. Оці заняў пасаду прафесара параўнальнай славянскай філалогіі ў Оксфардскім універсітэце. Аўтар больш як двух дзясяткаў артыкулаў і Дапаможніка па стараславянскай мове.
Папулярызатар беларусістыкі Оці быў актыўным папулярызатарам беларусістыкі ў Вялікабрытаніі і англамоўным свеце, які таксама натхніў іншых, больш маладых брытанскіх навукоўцаў, такіх як Арнольд Мак-Мілін, займацца гэтай сферай. «Оці заахвоціў мяне займацца беларускай літаратурай», — казаў Мак-МілінArnold Mcmillin: «When Belarusians came, they started with the library»[Арнольд Мак-Мілін: «Калі беларусы прыйшлі, пачалі з бібліятэкі»], 16 чэрвеня 2016, Беларуская бібліятэка і музей імя Францішка Скарыны.
У 1965 г. Оці стаў адным з заснавальнікаў англамоўнага часопіса беларусістыкі Journal of Belarusian Studies, і напісаў уступ да першага нумара часопіса, у якім адзначыў:
У 1971 г. Оці ўрачыста адкрыў Беларускую бібліятэку і музей Францішка Скарыны, адну з найбуйнейшых беларускіх бібліятэк за межамі Беларусі, — мерапрыемства, адзначанай памятнай дошкай з імем Оці ля ўваходу ў бібліятэкуGuide to the library. How the library was established[Гід па бібліятэцы. Як была створана бібліятэка].
Смерць Оці памёр 17 жніўня 1978 г. Англійска-беларускае таварыства пісала, што яно «шмат у чым абавязана» Оці і «смерць такога выбітнага прыхільніка з’явілася вельмі сумнай стратай»Гадавая справаздача за 1977-78 Старшыні Англійска-Беларускага Таварыства.
Крыніцы
Катэгорыя:філолагі Вялікабрытаніі Катэгорыя:Беларусісты Вялікабрытаніі Катэгорыя:Славісты Вялікабрытаніі