Ёган Фрыдрых Хемніц (; , — , ) — нямецкі юрыст, мекленбургскі гісторык і архіварыус.
Ёган Хемніц быў сынам юрыста і канцлера Памераніі Марціна Хемніца (1561—1627). Вучыўся ва ўніверсітэтах Франкфурта на Одэры і Ростака. У 1636 годзе ён адправіўся ў Нідэрланды і Англію. З 1637 года ў Францыі некалькі гадоў быў аканомам барона фон Дэгенфельда.
З 1639 года Хемніц жыў у Шлезвігу. У 1642 ён быў прызначаны каралеўскім архіварыусам у Шверыне. У 1648 годзе ён стаў сакратаром герцагіні Магдалены Сібілы Гольштэйн-Готарпскай. Пасля яе шлюбу з герцагам Мекленбурга-Гюстрава Густавам Адольфам Хемніц быў прызначаны сакратаром і архіварыусам у Гюстраве. У 1667 годзе ён быў прызначаны пратанатарыем і памочнікам у прыдворным судзе ў Пархіме.
Ён пакінуў вялікую мекленбургскую хроніку «Chronicon Megapolense», якая, апрача іншага, уключае генеалогію мекленбургскага княжацкага дому. Паводле манускрыпта Хемніца, апублікаванага пасля яго смерці Ёганам Хюбнером у 1708 годзе, заснавальнік старажытнарускай дзяржавы князь Рурык быў сынам бодрыцкага князя Годліба (Гадслава, Гатлейба), які загінуў у вайне з данамі ў 808 годзеHuebner J.: Genealogische Tabellen, nebst denen darzu gehoerigen genealogischen Fragen, zur Erlaeutering der politischen Historie. Th. 1-3. — Leipzig, 1725—1728.. На хроніку Хемніца абапіраўся прарэктар гюстраўскай гімназіі Фрыдрых Томас, які знаходзіў «рускія» карані ў генеалогіях МекленбургаThomas F.: Avitae Russorum atque Meclenburgensium principum propinquitatis, occasione connubii serenissimi Ducis Caroli Leopoldi, cum Catharina Ivanovna, magni Russorum Ducis Alexii. — Rostock, 1717..
Крыніцы
Літаратура Ludwig Fromm: Chemnitz, Johann Friedrich. Allgemeine Deutsche Biographie (ADB). Band 4, Duncker & Humblot, Leipzig 1876, S. 116.
Спасылкі Literatur über Johann Friedrich Chemnitz Chemnitz, Johann Friedrich von
Катэгорыя:Гісторыкі Германіі