Міхаіл Дзмітрыевіч Балк (, Курская губерня — , ) — расійскі генерал, удзельнік Вайны 1812 года.

Біяграфія Нарадзіўся ў 1764 годзе ў Курскай губерні; нашчадак выхадца з Аўстрыі.

У 1778 годзе паступіў фур’ерам у Курскі пяхотны полк, у 1783 годзе атрымаў чын прапаршчыка. У 1790 годзе ваяваў са шведамі, у 1794 годзе ўдзельнічаў у падаўленні Паўстання Тадэвуша Касцюшкі. У 1802 годзе залічаны ў Пецярбургскі драгунскі полк.

Ваяваў з французамі ў 1805 і ў 1806—1807 гадах. Пад Прэйсіш-Эйлау здзейсніў смелую атаку і захапіў сцяг, быў паранены ў нагу. Удзельнічаў у бітвах пры Гутштаце, Гайльсбергу, Фрыдландзе цяжка паранены ў галаву карцечай, якая сарвала частку чэрапа. Разбітая частка чарапной косці была заменена сярэбранай пласцінай, праз што атрымаў мянушку «Сярэбраны кавачнік». Пасля гэтага ранення да канца жыцця пакутаваў на галаўныя болі.

У 1807 годзе атрымаў чын генерал-маёра і прызначаны шэфам Рыжскага драгунскага палка.

У 1812 годзе камандаваў кавалерыйскай брыгадай (Рыжскі і Санкт-Пецярбургскі драгунскія палкі) у складзе 1-га асобнага пяхотнага корпуса Вітгенштэйна, быў паранены куляй у галаву пад Полацкам. Вярнуўся ў стой толькі ў канцы 1813 года. Ваяваў у 1814 годзе і за вылучэнне пры Сен-Дзізье ўзведзены ў генерал-лейтэнанты.

Пасля вайны камандаваў 1-й коннаегерскай дывізіяй.

Памёр 7 снежня 1818 года ў Магілёве.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Генерал-маёры (Расійская імперыя) Катэгорыя:Расійскія камандзіры Напалеонаўскіх і Рэвалюцыйных войнаў Катэгорыя:Удзельнікі руска-шведскай вайны 1788—1790 Катэгорыя:Удзельнікі вайны супраць паўстанцаў 1794 года