RG-35 — паўднёваафрыканскі бронеаўтамабіль, распрацаваны Land Systems OMC, даччынай кампаніяй BAE Systems.

Гісторыя Land Systems OMC пачала распрацоўку RG-35 у пачатку 2008 года. Бранявік ствараўся на аснове існуючай серыі RG BAE Systems (RG-31 Nyala, RG-32 Scout і RG-33). Планавалася, што гэта будзе MRAP з высокім узроўнем абароны, грузападымальнасцю і мабільнасцю.

У верасні 2009 года на Міжнароднай выставе абарончых сістэм і абсталявання (DSEi) у Лондане распрацоўка прадстаўлена шырокай публіцы. Кіраўніцтва BAE Systems назвала RG-35 «наватарскай машынай новага класа».

Былі распрацаваны версіі 6x6 і 4x4.

Апісанне У версіі 6х6 машына можа змясціць 16 чалавек, уключаючы вадзіцеля. Даўжыня браневіка — 7,4 м, шырыня — 2,5 м, вышыня — 2,7 м, дарожны прасвет — 458 мм, поўная маса — 33 000 кг, грузападымальнасць — 15 000 кг.

Запас ходу аўтамабіля складае 1000 км. Развівае максімальную хуткасць да 115 км/г. Выкарыстоўваецца дызельны рухавік Cummins у спалучэнні з аўтаматычнай каробкай перадач ZF 6HP.

Бранявік можа выкарыстоўвацца як камандная, інжынерная, эвакуацыйная альбо медыцынская машына, а таксама як база для ўстаноўкі мінамётаў ці зенітак.

RG-35 можа быць абсталяваны гарматнымі вежамі. Гэта дазваляе выкарыстоўваць шырокі спектр узбраення, уключаючы 12,7-мм кулямёты і зброю калібрам да 20 мм. Браняванне адпавядае 4-му ўзроўню па STANAG 4569. Супрацьмінная абарона забяспечана V-вобразным дном.

Крыніцы

Спасылкі RG-35 на baesystems.com

Катэгорыя:Бранятэхніка ПАР Катэгорыя:Бронеаўтамабілі паводле алфавіта