Арн-Шмуіл Тамарэс (1869, вёска ля Малеча — 12 жніўня 1931, Варшава ці Мілейчыцы) — яўрэйскі рэлігійны дзеяч, мысліцель, публіцыст. Пісаў на іўрыце і ідышы.

Біяграфія

Нарадзіўся ў вёсцы блізка ад Малеча Пружанскага павета ў беднай сям’і. Бацьку звалі Мойша-Янкеў, прадзед — малецкі цадзік рэб Арэле. Бацькі трымалі карчму. У маленстве быў вельмі чуллівым, вырас на ўлонні прыроды. Бываў на суседнім двары; аднойчы прыйшла вестка, што суседаў сын памёр на вайне, якую царызм тады вёў з Турцыяй. У хлопчыка з’явіліся антываенныя погляды. Вучыўся ў хедары, бэйс-мідрашы. Усе ведалі яго розум і незвычайныя думкі. У 19 гадоў адправіўся ў Коўна, вучыўся з мусарнікамі, потым 2 гады ў Валожынскім ешыбоце. У Валожыне далучыўся да групы духоўных сіяністаў Хібат Ціен. З узнікненнем палітычнага сіянізму падтрымліваў і яго, быў на з’ездзе ў Вільні, на IV кангрэсе ў Лондане дэлегат ад Брэста (абодва 1900). Пасля з’ездаў расчараваўся ў гэтым руху. У 1893 стаў рабінам у Мілейчыцах Брэсцкага павета, заняў пасаду свайго цесця-пакойніка. У 1912 атрымаў ад рабіна Хаіма Чарновіча запрашэнне ўзначаліць ешыбот і семінарыю ў Адэсе, наведаў горад, адмовіўся ад прапановы. Выступаў супраць палітычнага сіянізму, нацыяналізму, сацыялізму, супраць устарэлых звычак у артадаксальнай веры. Прапаноўваў пацыфізм, тэрытарыялізм, яўрэйскую каланізацыю Крыма. У апошнія гады падтрымліваў рух Агудас.

Першы артыкул у газеце Ха-меліц (1899 год, № 56). Друкаваўся пераважна ў іўрыцкіх газетах, часам у народна-яўрэйскіх. На ідышы напісаў успаміны, па просьбе З.Рэйзена.

Аўтар наступных кніг: Сефер хаяхадут вехахерут (выдаўцы Бялік, С.Барышкін, 1905) Мусар хатора вехаяхадут, (Вільня: выд. Гарбера 1912) Сефер хаэмуна хатэхора вехадат хахамоніт (Адэса: Н.Гальпрын, 1912) Кнесет ісроэл умілхамот хагоім (Варшава 1920) Яд ахарон (Пётркаў 1923) Фарн цар фун а нідрэф (Пётркаў 1927 ці 28) — на ідышы, аб справе Кестэнберга ў Радаме Шэлошан зівугім білці хагунім (1930)

Крыніцы

Спасылкі Аўтабіяграфія ў англійскім перакладзе Ri J. Turner. Частка 1 Tamares, Arn-Shmuel Milejczyce, rabin Shmuel Tamares

Катэгорыя:Публіцысты Беларусі Катэгорыя:Рабіны Беларусі Катэгорыя:Пацыфісты