«Гістарычная брама: гісторыя і культура Палесся» — беларускі гістарычны і краязнаўчы часопіс. Выдаваўся ў г. Бяроза ў 1997—2010 гадах. Заснавальнік і галоўны рэдактар М. М. Сінкевіч. У 2001—2004 гадах выдаваўся штоквартальна, а з 2008 года — 2 разы ў год.
Часопіс асвятляў пытанні гісторыі Заходняй Беларусі ад старажытнасці да сучаснасці. Друкуе матэрыялы па гісторыі гарадоў, вёсак, культавых устаноў, знакамітых шляхецкіх родаў, аб падзеях шматлікіх войнаў і паўстанняў, біяграфіі вядомых людзей, працы па археалогіі, дыялекталогіі і інш.
З 2003 года пачалося выданне кніжнай серыі «Бібліятэка» «Гістарычнай брамы».
Зноскі
Літаратура
Катэгорыя:Часопісы Беларусі Катэгорыя:Часопісы на беларускай мове Катэгорыя:Гістарычныя часопісы Катэгорыя:1997 год у Беларусі Катэгорыя:2010 год у Беларусі