Мануа́э (), вядомы таксама як Сі́лі () — атол у групе астравоў Таварыства (Французская Палінезія). Агульная плошча — 3,5 км². Насельніцтва (2017 г.) — 21 чалавек.
Месціцца за 248 км на ўсход ад Маўпіці, у адміністрацыйным падпарадкаванні якога знаходзіцца. Уяўляе сабою шырокую лагуну (да 11 км), замкнёную колам каралавага рыфу. У заходняй частцы рыфа вылучаюцца некалькі астравоў, што ўзвышаюцца над паверхняй акіяна да 53 м. Астатняя частка рыфу затапляецца падчас прыліваў.
Клімат трапічны пасатны. Атол знаходзіцца ў зоне фарміравання і дзеяння моцных цыклонаў.
Лагуна Мануаэ адметна добра захаваным жывёльным светам, асабліва вустрыцамі. У 1992 г. атол быў абвешчаны запаведнікам для аховы месцаў размнажэння марскіх чарапах.
Адкрыты экспедыцыяй С. Уоліса ў 1767 г. У той час ужо быў населены палінезійцамі.
У 1895 г. далучаны да Французскай Палінезіі. З 1917 г. выкарыстоўваўся для вытворчасці копры, што адмоўна паўплывала на наземную флору, выціснутую какосавай пальмай. У нашы дні какосавая плантацыя закінута.
У 2005 г. каля рыфа Мануаэ пацярпела крушэнне амерыканская яхта «Emerald Jane». Яе ўладальнікі, амерыканская сям'я Сільвервуд, былі выратаваны мясцовым жыхаром. Джон Сільвервуд апісаў свае прыгоды і катастрофу ў кнізе «Black Wave». Акрамя таго, яго гісторыя была экранізавана і паказана як частка дакументальных серыялаў «I Shouldn't Be Alive» і «I Survived...».
Спасылкі Bernard Salvat La faune benthique du lagon de l'atoll de Scilly, archipel de la Société LES ÎLES DE LA SOCIÉTÉ L'Archipel de la Société: MANUAE
Катэгорыя:Астравы Ціхага акіяна Катэгорыя:Астравы Таварыства Катэгорыя:Атолы Катэгорыя:Марскія запаведнікі