Віктар Юр’евіч Саяпін нар. (17 студзеня 1950, сяло Эркеч-Там у Кыргызстане — 2 лютага 2017 Гродна) — беларускі краязнаўца. Аўтар кніг па гісторыі Гродна.

Біяграфія

Нарадзіўся ў горнай мясцовасці Кіргізскай ССР, дзе яго бацька служыў начальнікам мытні на савецка-кітайскай мяжыhttps://persony.grodno.by/glory/?page=people&item=79. Па словах краязнаўцы ён з’яўляецца гарадзенцам у чацвёртым пакаленні .

У 1961 годзе сям’я Саяпіных вярнулася ў Гродна. У 1967 годзе Віктар скончыў сярэднюю школу № 2 горада Гродна. У 1975 годзе паступіў на аддзяленне матэматыкі ў інстытут Янкі Купалы . Там жа працаваў тэхнікам электрарадыёлабараторыі. З чэрвеня 1976 года працаваў на заводзе «Радыёпрыбор», дзе стаў начальнікам цэха. З 1984 года працаваў на гродзенскай мытні, дзе даслужыўся да адной з кіраўнічых пасад.

Памёр у 2017 годзе пасля цяжкай хваробы. У гонар краязнаўцы была названа адна з новых вуліц Гроднаhttps://vgr.by/2018/02/01/vsem-nam-poschastlivilos-znat-i-rabotat-s-nim-v-novom-zamke-proshjol-vecher-pamyati-viktora-sayapina-a-v-gorode-imenem-kraeveda-nazovut-ulitsu/.

Дзейнасць краязнаўцы

У 2010-х гадах актыўна пісаў кнігі па гісторыі Гродна і выступаў з краязнаўчымі публікацыямі ў СМІ.

У якасці суаўтара супрацоўнічаў з вядомымі гродзенскімі гісторыкамі і краязнаўцамі, сярод якiх Вячаслаў Віталевіч Швед, Андрэй Фрыдрыхавіч Вашкевіч, Андрэй Мікалаевіч Чарнякевіч, Алесь Пятровіч Госцеў і інш.

Пры падрыхтоўцы «не маючага аналагаў у Беларусі» «Заблудиться» невозможно. Городская библиотека имени Макаёнка запустила интерактивную карту-портрет Гродно. Гродзенская праўда. праекту «Godonim Hrodna», выкарыстоўваліся аўтарскія публікацыі Саяпіна .

Лаўрэат прэміі гродзенскага аблвыканкама 2011 года. У 2013 годзе атрымаў прэмію Ядкоўскага.

Выбранныя творы

«От Фортов до Коложи» (2012) Забытые фабрики и заводы Гродно. — Гродно, 2014. 50 гродненских улиц: прогулки во времени. — Гродно: ЮрСаПринт, 2015

Спасылкі

Кто такой Виктор Юрьевич Саяпин. Бібліятэка Саяпіна. blogspot.com.

Катэгорыя:Краязнаўцы Беларусі