Луіс Рэдонда Гарсія (; 24 жніўня 1889 — 14 жніўня 1973) — дывізійны генерал Узброеных сіл Іспаніі, удзельнік Рыфскай вайны і грамадзянскай вайны ў Іспаніі.

Біяграфія На ваеннай службе з 31 жніўня 1908 года. Змагаўся ў Іспанскім Марока ў ходзе Рыфскай вайныFerrer, Melchor (1979). Historia del Tradicionalismo Español, tomo 30, vol. I. Sevilla: Editorial Católica Española, S.A. p. 88. ISBN 84-7460-027-8. Archivado desde el original el 19 de enero de 2018. Consultado el 15 de mayo de 2019.. 4 ліпеня 1925 года атрымаў званне капітана кавалерыіVarela Iglesias, José Enrique (2004). General Varela: Diario de Operaciones, 1936-1939. Almena Ediciones,. p. 115. ISBN 9788496170094..

Калі была абвешчана Другая рэспубліка, добраахвотна звольніўся з арміі, будучы незадаволеным новым рэжымам. З пачаткам антыцэркоўнай кампаніі ўступіў у кантакт з членамі Традыцыяналісцкай Камуніі«Ha fallecido el Teniente General Redondo». ABC de Sevilla: 44. 14 de agosto de 1973..

У жніўні 1932 года прымаў удзел у «Санхурхадзе», няўдалай спробе дзяржперавароту на чале з Хасэ Санхурха. Пасля быў заключаны ў турму. У 1934 годзе адказваў за арганізацыю баявых атрадаў рэкетэ.

Калі 18 ліпеня 1936 года адбыўся ваенны путч, выступіў на баку апазіцыі. Знаходзіўся ў падначаленні Кейпа дэ Льяна і быў адным з удзельнікаў паўстання ў Севільі.

Камандаваў атрадамі рэкетэ «Вірхен дэ лос Рэес» з Севільі, «Вірхен дэль Росіа» з Уэльвы, «Вірхен дэ ла Мерсед» з Херэса і «Сан-Рафаэль» з Кордавы. У пачатку 1938 года стаў камандзірам 122-й дывізііJosé Manuel Martínez Bande (1981). La batalla de Pozoblanco y el cierre de la bolsa de Mérida. Madrid: Editorial San Martín. p. 160..

Пасля вайны камандаваў дывізіяй Алькала-дэ-Энарэс. У 1960—1967 гадах займаў пасаду віцэ-прэзідэнта Цэнтральнай ваеннай управы па выкананні пакаранняўCarrero (27 de julio de 1967). «Disposiciones de otros Departamentos: Presidencia del Gobierno». Boletín Oficial del Ministerio del Aire (89): 1067..

Пахаваны на могілках Сан-Фернанда ў Севільі.

Крыніцы

Спасылкі El Alzamiento en Sevilla. Queipo de Llano. Manuel Fal Conde (incluye una fotografía de Luis Redondo de «Gelán» reproducida por el diario La Unión el 19 de octubre de 1936).

Катэгорыя:Удзельнікі грамадзянскай вайны ў Іспаніі (франкісты) Катэгорыя:Генералы Іспаніі