Хасэ Марыя Галан Радрыгес (; 2 лютага 1904 — 8 студзеня 1978) — генерал Народнай арміі Іспанскай Рэспублікі, удзельнік грамадзянскай вайны ў Іспаніі.
Біяграфія Нарадзіўся ў горадзе Сан-Фернанда ў Кадысе. Паходзіў з сям’і унтэр-афіцэра іспанскага флоту. У раннім узросце страціў бацьку. Як і браты (Фермін, удзельнік паўстання Хака, і Франсіска, афіцэр грамадзянскай гвардыі), Хасэ выбраў прафесію вайскоўца.
У 1913—1920 вучыўся ў школе для сірот з сямей вайскоўцаў. У 1920 годзе паступіў у Таледскую пяхотную акадэмію, якую скончыў праз два гады. Затым служыў у часцях карабінераў.
Уступіў у Камуністычную партыю Іспаніі. У пачатковы перыяд грамадзянскай вайны разам з братам Франсіска камандаваў ротай паліцыі. Далей удзельнічаў у арганізацыі Пятага палка.
З кастрычніку 1936 года кіраваў 3-й змешанай брыгадай. Вызначыўся пры атацы на Каса дэ Кампа падчас бітвы пад Мадрыдам і першай бітве на Карунскай дарозе. 1 снежня быў лёгка паранены.
У студзені 1937 годзе стаў камандзірам 10-й дывізіі (пазней дывізія «А», потым 34-я дывізія), са жіўня — 40-й дывізіі. У лістападзе ўзначаліў XXIII армейскі корпус.
У канцы сакавіка 1939 года збег з Іспаніі ў Аран. Пасля накіраваўся ў Савецкі Саюз, дзе быў прызначаны ў ваенную акадэмію імя Варашылава. Потым працаваў у выдавецтве замежных моў.
Праз некаторы час пераехаў на Кубу. Стаў інструктарам рэвалюцыйных атрадаў Фідэля Кастра, дзейнічаючы пад псеўданімам Хасэ Гансалес.
Памёр у Гаване.
Крыніцы
Літаратура
Beevor, Antony (2006). The Battle for Spain. The Spanish Civil War, 1936-1939. Londres: Penguin Books.
Salas Larrazábal, Ramón (2006). Historia del Ejército Popular de la República. Madrid: La Esfera de los libros. 84-9734-465-0.
Катэгорыя:Удзельнікі грамадзянскай вайны ў Іспаніі (рэспубліканцы) Катэгорыя:Генералы Іспаніі