Пазачарговыя парламенцкія выбары ў Кнэсет 25-га склікання прайшлі 1 лістапада 2022 года. Гэта пятыя за апошнія 3,5 гады выбары ў Кнэсет.

Яір Лапід, які змяніў па ратацыі Нафталі Бенета, будзе заставацца на чале ўрада датуль, пакуль не будзе сфарміравана наступная кіруючая кааліцыя.

Зацверджаны бюджэт выбараў склаў 538 млн шэкеляў, з іх 153 млн — аплата работнікам у дзень выбараў. Кошт правядзення выбараў у пераліку на аднаго выбаршчыка — 79 шэкеляў.

Спіс партый У параўнанні з папярэднімі выбарамі адбыліся тры асноўныя змены:

партыя «Новая надзея» (на чале з Гідэонам Саарам) далучылася да Кахоль-лаван (на чале з Бені Ганцам), заснаваўшы новы парламенцкі спіс Ха-маханэ ха-мамлахці. спіс «Яміна» распаўся: былы прэм’ер-міністр Нафталі Бенет сышоў у адстаўку, а Аелет Шакед прадстаўляе партыю Ха-Байт ха-Ехудзі. «Аб’яднаны спіс» распаўся: Хадаш і ТААЛЬ балатаваліся ў адным спісе, а Балад (упершыню з 2013 года) — самастойна.

Агулам у ЦВК свае кандыдатуры падалі 40 партыйных спісаў.

У выбарах прынялі ўдзел наступныя выбарчыя спісы:

Лікуд (на чале з Біньямінам Нетаньяху) Ха-Цыянут ха-Даціт — (на чале з Бецалелем Смотрычам і Ітамарам Бэн-Гвірам) Ха-маханэ ха-мамлахці (на чале з Бені Ганцам) Наш дом Ізраіль (на чале з Авігдорам Ліберманам) Еш атыд (на чале з Яірам Лапідам) Яхадут ха-Тара (на чале з Іцхакам Гольдкнопфам) Авада (на чале з Мейраў Міхаэлі) МЕРАЦ (на чале з Захавай Гальён) Хадаш-ТААЛЬ (на чале з Айманам Одэ) Аб’яднаны спіс (на чале з Мансурам Абасам) Балад (на чале з Самі Абу-Шхадэ) Ха-Байт ха-Ехудзі (на чале з Аелет Шакед)

Папярэднія вынікі

Пасля падліку 80 % галасоў Па стане на 9:06 раніцы 2 лістапада пасля падліку 79,8 % галасоў: ПартыяКолькасць мандатаў % галасоў ад агульнагаЛікуд3123.04 %Еш атыд2417,99 %Ха-Цыянут ха-Даціт1410.27 %Ха-маханэ ха-мамлахці128,94 %ШАС118,34 %Яхадут ха-Тара96,37 %Наш дом Ізраіль54,27 %Аб’яднаны арабскі спіс54,25 %Хадаш-ТААЛЬ43,94 %Авада43,60 %

Пасля падліку 89 % галасоў Па стане на 22:57 вечара 2 лістапада пасля падліку 89 % галасоў: ПартыяКолькасць мандатаў % галасоў ад агульнагаЛікуд3123,38 %Еш атыд2417,89 %Ха-Цыянут ха-Даціт1410,33 %Ха-маханэ ха-мамлахці128,92 %ШАС118,37 %Яхадут ха-Тара96,10 %Наш дом Ізраіль54,36 %Аб’яднаны арабскі спіс54,33 %Хадаш-ТААЛЬ43,97 %Авада43,55 %

Пасля падліку 94 % галасоў Каля поўдня 3 лістапада (14:21), пасля падліку 93,6 % галасоў: ПартыяКолькасць мандатаў % галасоў ад агульнагаЛікуд3223,47 %Еш атыд2417,82 %Ха-Цыянут ха-Даціт1410,69 %Ха-маханэ ха-мамлахці129,04 %ШАС118,29 %Яхадут ха-Тара85,97 %Наш дом Ізраіль54,42 %Аб’яднаны арабскі спіс44,15 %Хадаш-ТААЛЬ43,82 %Авада43,61 %

Канчатковыя вынікі ПартыяГолас %Месцаў атрымана+/-Лікуд1 115 33623,4132 2Еш атыд847 43517,7924 7Ха-Іхуд ха-Леумі-Ткума516 47010,8414 8Ха-маханэ ха-мамлахці432 4829,0812 2ШАС392 9648,2511 2Яхадут ха-Тара280 1945,887Наш дом Ізраіль213 6874,486 1Аб’яднаны арабскі спіс194 0474,075 1Хадаш-Тааль178 7353,755Авада175 9923,694 3Мерац150 7933,160 6Балад138 6172,910 1Яўрэйскі дом56 7751,190 7Эканамічная свабода15 8010,330новая партыяЗ мужнасцю для вас14 6940,310новая партыяНовая эканамічная партыя13 9200,290Партыі, якія атрымалі менш за 10 000 галасоў26 8350,570Агулам4 764 742 100,00120Несапраўдных бюлетэняў29 8510,62Агулам бюлетэняў4 794 593 100,00Яўка выбаршчыкаў6 788 80470,63

Крыніцы

Катэгорыя:2022 год у Ізраілі Катэгорыя:Падзеі 1 лістапада Катэгорыя:Выбары 2022 года