Аляксандр Васілевіч Кохан () — памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па Мінскай вобласці (з 13 чэрвеня 2024).

Біяграфія Нарадзіўся ў 1974 годзе ў в. Карма Ельскага раёна Гомельскай вобласці. Скончыў Мазырскі дзяржаўны педагагічны інстытут і Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

Працоўную дзейнасць пачаў выкладчыкам спецыяльных дысцыплін Нараўлянскага дзяржаўнага прафесійна-тэхнічнага вучылішча № 177 сельскагаспадарчай вытворчасці. З 1998 па 2010 гады працаваў намеснікам дырэктара Нараўлянскага ДПТВ № 177 сельскагаспадарчай вытворчасці.

У 2010 годзе прызначаны першым намеснікам старшыні Нараўлянскага райвыканкама. 17 сакавіка 2015 года прызначаны старшынёй Брагінскага райвыканкама. 7 ліпеня 2022 года прызначаны старшынёй Петрыкаўскага райвыканкамаКадровый день: Лукашенко согласовал ряд назначений.

13 чэрвеня 2024 года прызначаны памочнікам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па Мінскай вобласціКохан назначаны памочнікам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — інспектарам па Мінскай вобласці.

Катэгорыя:Памочнікі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — інспектары па Мінскай вобласці