Луіс Оргаз Ёлдзі (; 28 мая 1881, Віторыя — 31 студзеня 1946, Мадрыд) — генерал Узброеных сіл Іспаніі.

Біяграфія Удзельнічаў у Другой Мелільянскай кампаніі.

Быў перакананым манархістамPaul Preston, Franco, Fontana Press, 1995, p. 177. Як следства, у часы прэзідэнтсва Мануэля Асаньі высланы на Канарскія астравыPreston, p. 82. У 1936 годзе Оргаз далучыўся да антырэспубліканскай змовы на чале з Эміліа МолаAntony Beevor, The Battle for Spain: The Spanish Civil War 1936-39, Weidenfeld & Nicolson, 2006, p. 55.

З пачаткам грамадзянскай вайны ўзначальваў антыўрадавыя выступленні на Канарскіх астравахBeevor, p. 63. У снежні 1936 года прызначаны камандуючым Цэнтральным фронтамBeevor, p. 212. З 1937 года Оргаз уваходзіў у шэраг найбольш давераных асоб ФранкаBeevor, p. 379.

Пасля вайны Оргаз заняў пасаду вярхоўнага камісара і галоўнакамандуючага Іспанскага Марокаde Blaye, p. 113. Ён адкрыта крытыкаваў дзеючы рэжым Франка, выступаючы за аднаўленне манархіі. Папаўзлі чуткі, што генерал рыхтуе ваенны пераваротіPreston, p. 443Preston, pp. 456-7Preston, p. 496. Пазней Оргаз адмовіўся ад падобных планаўPreston, p. 498.

Пасля Другой сусветнай вайны стаў начальнікам штаба Узброеных сіл ІспанііPreston, p. 527.

Крыніцы

Катэгорыя:Удзельнікі грамадзянскай вайны ў Іспаніі (франкісты) Катэгорыя:Манархісты Катэгорыя:Генералы Іспаніі