Nurol Ejder — сямейства бранятэхнікі, якое вырабляецца турэцкай кампаніяй Nurol Makina (Nurol Holding).

Распрацоўка Дадзены бронетранспарцёр распрацоўваўся па замове турэцкай арміі кампаніяй Nurol Makina. Першы прататып быў пабудаваны ў 1995 годзе ў Румыніі. Пры стварэнні прататыпа шырока выкарыстоўваліся вузлы і агрэгаты БТР TAB 70 (румынская мадыфікацыя БТР-70), а таксама БТР-80. Пазней, ужо ў Турцыі, былі пабудаваныя пяць прататыпаў для выпрабаванняў на палявой мясцовасці, якія завяршыліся ў 1999 годзе. Аднак па завяршэнні выпрабаванняў забяспечыць выкананне ўсіх задач, пастаўленых арміяй ён не мог. Таму кіраўніцтва кампаніі Nurol Makina прыняло рашэнне аб распрацоўцы цалкам новай машыны. Так і з’явіўся Ejder.

Апісанне Браніраванне мае стандарт НАТА STANAG 4569 Level 3 і забяспечвае абарону ад паразы стралковай зброяй і падрыву на мінах. V-вобразная форма дна забяспечвае значна лепшую абарону ад аскепкаў мін і фугасных снарадаў.

Машына абсталявана сістэмамі пажаратушэння, абароны ад ЗМЗ і кандыцыянавання паветра.

На бронетранспарцёры ўсталяваны шасціцыліндравы дызельны рухавік Cummins ISLe3-400.

Падвеска незалежная тарсіённай з гідраўлічнымі амартызатарамі. Радыус развароту — 8 метраў.

У якасці ўзбраення ўстаноўлены 7,62-мм кулямёт і 40-мм гранатамёт. Існуе таксама мадыфікацыя з французскай 25-мм гарматай GIAT M811.

Варыянты і мадыфікацыі Ejder мае модульную канструкцыю, што дазволіла распрацаваць на яго базе некалькі розных мадыфікацый: бронетранспарцёр; разведвальная машына; машына агнявой падтрымкі; камандзірская машына; санітарны аўтамабіль.

Краіны-аператары : 50 адзінак Ejder Yalcin 4x4 станам на 2024 годThe Military Balance 2024. — P. 103. : 65 адзінак станам на 2021 годThe Military Balance 2021,p.185 : 150 адзінак станам на 2021 годThe Military Balance 2021,p.362 : 24 адзінкі станам на 2021 годThe Military Balance 2021,p.213 : 24 адзінкі станам на 2021 годThe Military Balance 2021,p.486

: 71 адзінка Ejder Yalcin станам на 2021 годThe Military Balance 2021,p.370

Крыніцы

Спасылкі Бронетранспортёр EJDER 6x6 AWV EJDER 6x6 Armoured Command Vehicle

Катэгорыя:Вікіпедыя:Лакальны подпіс у выявы з Вікіданых Катэгорыя:Бранятэхніка Турцыі Катэгорыя:Бронеаўтамабілі паводле алфавіта