«Aratseya» — гэта этнічны праект, які спалучае ў сваёй творчасці беларускую народную песню і сучасную музычную аранжыроўку ў кантэксце стылю world music — гэта сучасная інтэрпрэтацыя народнай песні з шырокім выкарыстаннем запазычаных традыцый музыкі розных народаў свету, нееўрапейскіх традыцый гукарадаў, інструментаў, манер выканання. «Aratseya» — своеасаблівы музычны «сплаў», які злучае ў сабе элементы розных стыляў: поп, рок, фолк, этнічная музыка. У складзе гурта прадстаўлены этнічныя інструменты — колавая ліра, ірландскі бузукі, перкусія, духавыя інструменты народаў свету.

Гісторыя Гурт «Aratseya» быў створаны ў 2015 годзе Эльвірай Бараноўскай (Максіменка), на той час яшчэ студэнткай Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў па класу «беларуская народна-песенная творчасць». Гурт мацаваўся на беларускім спеве, этнічных духавых інструментах. Першапачаткова ў гурце гучалі беларускія цымбалы, акардэон, віяланчель, скрыпка. Гурт актыўна пачаў канцэртную дзейнасць з 2016 года.

Але больш сур’езную дзейнасць і дарогу да свайго самабытнага стылю гурт распачаў у 2018 годзе са з’яўленнем у гурце Рамана Бараноўскага, аранжыроўшчыка, кампазітара. Разам з Раманам у гурце загучаў новы інструмент — ірландскі бузукі. У 2019—2020 гадах адбыўся поўны рэбрэндынг гурта ад гучання да сцэнічных вобразаў, выхад дэбютнага альбома «Не Жар» (2020), з’яўленне ў гурце колавай ліры і барабаншчыка Паўла Троцкага.

Гурт з’яўляецца актыўным удзельнікам канцэртных праграм, музычных фестываляў, традыцыйных святкаванняў, конкурсаў, майстар-класаў, музычных канферэнцый. Удзельнікі вядомых беларускіх фестываляў «Шлях Цмока», «Дукорская брама», «У госці да Радзімічаў», «Траецкі фэст», «Гальшанскі замак», «Меч Брачыслава», «Kreva fest» і інш. Удзельнікі мерапрыемстваў у Цэнтральным батанічным садзе, музеі Якуба Коласа і музеі Янкі Купалы ў г. Мінску, артысты выстаўкі-кірмашу «Чароўны млын». Пераможцы конкурсу беларускамоўнай песні «BY SONG» (II месца, г. Мінск, 2018 г.), пераможцы першага падмаскоўнага фестывалю вулічных музыкантаў «Царская вуліца» (II месца, РФ, г. Паўлаўскі Пасад, 2019 г.); Удзельнікі і намінанты чарта па фальклорнай і этнічнай музыцы Russian world music chart (2023, г. Тула). Удзельнікі і спікеры форума музычнай індустрыі Беларусі «Соlisium Minsk 2024». Удзельнікі і стваральнікі серыі аўтарскіх сольных канцэртаў у г. Мінску і гарадах Беларусі (2015—2024) і інш.

Склад гурту Эльвіра Бараноўская — вакал, колавая ліра, этнічныя духавыя інструменты. Раман Бараноўскі — ірландскі бузукі. Павел Троцкі — перкуссія.

Дыскаграфія «Ne Zhar» (2020) «Kola Mala» (2021, EP) «Галкі» (2023) «Дзяўчына-звер» (2024, Single)

Катэгорыя:Музычныя калектывы, якія з’явіліся ў 2015 годзе Катэгорыя:Фолк-гурты Беларусі