«Сонца айвы» () — дакументальны фільм 1992 года рэжысёра Віктара Эрысэ.
Сюжэт «Сонца айвы» — гэта дакументальны фільм пра жыццё іспанскага мастака і яго спробы напісаць айвавае дрэва, якое ён некалі пасадзіў у садзе сваёй студыі. На дварэ восень 1990 года, плады ў самым саку і мастак бярэцца за працу. Ён убівае калкі ў зямлю, каб заўсёды стаяць на адным і тым жа месцы, нацягвае вяроўкі, як сістэму каардынат, наносіць асцярожныя паметы на лісце і плады, каб выспяванне і пацяжэнне пладоў не змянілі выяву. Лопес углядаецца ў дрэва, робіць эскізы, спрабуе ўхапіць ідэальнае імгненне прыгажосці. Аднак сонца з кожным днём усё менш, раз-пораз налятаюць дажджы і ўжо неўзабаве лісце пачне засыхаць і скручвацца, а пераспелыя сонечныя плады ўпадуць на зямлю. Пачынаецца змаганне з часам. Ці паспее мастак напісаць карціну да таго, як восень згасне, і ў той жа час: ці паспее Антоніа Лопес, чалавек ужо пажылога веку, сказаць у мастацтве ўсё тое, што хацеў сказаць, пакуль не надыйдзе зіма яго жыцця?
Вытворчасць Фільм быў зняты ў 1990 годзе ў Мадрыдзе, у студыі і доме Антоніа Лопеса, размешчанай у жылым комплексе Лос-Расалес мадрыдскага раёна El sol del membrillo, la película sobre Antonio López.
Узнагароды На 45-м Канскім кінафестывалі фільм быў удастоены Прыза журы і Прыза ФІПРЭСІ.
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Фільмы Іспаніі 1992 года Катэгорыя:Дакументальныя фільмы Іспаніі Катэгорыя:Фільмы пра мастакоў Катэгорыя:Фільмы на іспанскай мове Катэгорыя:Фільмы Віктара Эрысэ