Павел Андрэевіч Паўлаў (; ) — савецкі военачальнік, удзельнік Першай сусветнай і грамадзянскай вайны. Двойчы Красназнаменец.

Біяграфія Нарадзіўся ў сям’і афіцэра. Бацька — генерал-лейтэнант царскай арміі Андрэй Паўлавіч Паўлаў. Маці — Анастасія Аляксандраўна Хацяінцава.

Вучыўся ў тыфліскім кадэцкім корпусе. Будучы студэнтам Пецярбургскага політэхнічнага інстытута (1909—14), двойчы арыштоўваўся (у 1910—11 і 1914) за рэвалюцыйную дзейнасць. Выключаны з інстытута, і як ваеннаабавязаны, прызваны ў армію. Як чалавек з вышэйшай адукацыяй і сын генерала накіраваны ў Паўлаўскае вучылішча, але па прадстаўленні жандарскага ўпраўлення яму было адмоўлена ў прыёме.

З 1914 года ў арміі, скончыў Араніенбаўмскую школу прапаршчыкаў (1915), удзельнік Першай сусветнай вайны, штабс-капітан лейб-гвардыі Валынскага палка. У чэрвені 1915 года паранены ў грудзі навылёт. У ліпені 1916 года атрымаў асколачнае раненне ў нагу. У кастрычніку 1916 года разрывам ружэйнай гранаты цяжка паранены ў галаву і атрымаў агульную кантузію.

У 1917 годзе член камітэтаў (ад палкавога да франтавога). У 1918 годзе камандаваў партызанскім атрадам у баях з нямецкімі акупантамі і гетманшчынай. У студзені 1919 годзе ўступіў у РКП (б). У сакавіку кіраваў разгромам атрадаў Ганчара пад Фаставам і падаўленнем паўстання ў Белай Царкве. Вёў барацьбу з атрадамі Зялёнага, Сакалоўскага і інш. Потым Кіеўскі губернскі ваенны кіраўнік, у жніўні камандаваў Правабярэжнай групай 12-й арміі. У верасні—лістападзе камандаваў асобнай стралковай брыгады ў складзе ўдарнай групы Паўднёвага фронту. Са снежня 1919 да 1921 паспяхова камандаваў брыгадай і дывізіяй у баях супраць урангелеўцаў, махноўцаў і антонаўшчыны.

У 1922 і 1923—24 удзельнічаў у барацьбе з басмачамі ў Сярэдняй Азіі. У сакавіку—кастрычніку 1922 года — памочнік камандуючага, затым камандуючы Бухарскай групай войск.

У кастрычніку 1922 адкліканы ў Маскву на вучобу ў вышэйшыя акадэмічныя курсы РСЧА з адначасовым прызначэннем начальнікам і камісарам школы «Выстрал». З сакавіка 1923 па красавік 1924 года камандзір і камісар 13-га стралковага корпуса, створанага для ліквідацыі басмацтва ва Усходняй Бухары.

У красавіку 1924 года камандзіраваны савецкім урадам у Кітай да Сунь Ятсена ў якасці галоўнага ваеннага саветніка (працаваў пад прозвішчам Говараў). Правёў шэраг мерапрыемстваў па ўмацаванні кітайскай арміі. Загінуў пры пераправе праз р. Дунцзян (патануў, спатыкнуўшыся пры пераходзе з катэры на паром). Урна з прахам дастаўлена ў Маскву. Пахаваны на Камуністычнай пляцоўцы Ваганькаўскіх могілак.

Узнагароды

ордэн Святой Ганны 4-й ступені ордэн Святой Ганны 3-й ступені ордэн Святой Ганны 2-й ступені ордэн Святога Станіслава 3-й ступені ордэн Святога Станіслава 2-й ступені ордэн Святога Уладзіміра 4-й ступені з мячамі і бантам 2 ордэна Чырвонага Сцяга РСФСР (25.08.1919, 1.02.1923)Герои Гражданской войны. Павлов Павел Андреевич. // Военно-исторический журнал. — 1972. — № 8. — С.42-43. ордэн Чырвонай Зоркі Бухарскай НСР 1-й ступені (17.08.1922) Імянная залатая зброя — сярэбраная шашка з прымацаваным да яе ордэнам Чырвонай Зоркі Бухарскай НСР 1 ступені (4.11.1923)

Літаратура

Быков Д. В. Комкор Павлов. — М., 1965. Зевелев А. И., Поляков Ю. А., Чугунов А. И. Басмачество: возникновение, сущность, крах. — М.: Главная редакция восточной литературы издательства «Наука», 1981. Черепанов А. И. Записки военного советника в Китае. — М.: Наука, 1964. "Красная звезда", 16, 19 декабря 1924 года (некролог)

Крыніцы

Спасылкі Российская императорская армия

Катэгорыя:Патанулі Катэгорыя:Удзельнікі Першай сусветнай вайны (Расійская імперыя) Катэгорыя:Царскія афіцэры на службе ў РСЧА Катэгорыя:Вікіпедыя:Артыкулы з крыніцамі з Вікіданых Катэгорыя:Удзельнікі Грамадзянскай вайны ў Расіі Катэгорыя:Бальшавікі