Захоп закладнікаў у СІЗА ў Растове-на-Доне ісламскімі тэрарыстамі, якія дзейнічалі ад імя «Ісламскай дзяржавы», адбыўся раніцай 16 чэрвеня 2024 года. Для вызвалення закладнікаў спецназ правёў штурм СІЗА, падчас якога тэрарысты былі ліквідаваныя.
Ход падзей Па даных Telegram-канала «SHOT», у тры гадзіны ночы шасцёра зняволеных здзейснілі ўцёкі са сваіх камер. Яны выбілі аконныя рашоткі, спусціліся па канаце з 3-га і 4-га паверхаў, адзін з іх упаў і зламаў руку. Пасля выхаду з камер яны адседзеліся на тэрыторыі СІЗА, а затым згрупаваліся і, узброіўшыся заточкамі, нажамі і гумовымі дубінкамі, захапілі малодшага інспектара Віктара Канчакова.
Першыя паведамленні аб захопе закладнікаў былі апублікаваныя ў Telegram-канале «Baza». Пазней гэтая інфармацыя пацвердзілася. Увесь асабісты склад МУС, Расгвардыі і АМАПа быў узняты па трывозе. Са зняволенымі пачаты перамовы, падчас якіх быў узяты ў закладнікі начальнік аператыўнага ўпраўлення ФСВП Растоўскай вобласці Аляксандр Богма. Захопнікі запатрабавалі даць ім аўтамабіль, зброю і свабодны выезд з СІЗА. Яны запісалі некалькі відэа, на якіх сцвярджалі, што ўваходзяць у групоўку «Ісламская дзяржава». У 10 гадзін раніцы ў СМІ з’явілася інфармацыя, што зняволеныя спрабуюць пранікнуць да сховішча, дзе знаходзіцца баявая зброя супрацоўнікаў. Неўзабаве ўваходы і выхады на ўчастак, захоплены тэрарыстамі, блакаваныя. У 11 гадзін раніцы спецназ ФСВП пачаў штурм СІЗА. Закладнікі былі вызваленыя, а злачынцы ліквідаваныя.
Расследаванне Была ўзбуджаная крымінальная справа па артыкуле 206 КК РФ «Захоп закладніка». Паводле інфармацыі «SHOT», ФСВП правядзе праверку пасля захопу.
Кіраўнік камітэта Дзярждумы РФ па інфармацыйнай палітыцы Аляксандр Хінштэйн заявіў, што за гэты інцыдэнт «многім давядзецца адказаць пагонамі»Хинштейн заявил, что «многим придется ответить погонами» за ЧП в СИЗО.
Гл. таксама Напады ў Дзербенце і Махачкале (2024) Захоп закладнікаў у ПК-19 у Суравікіна
Крыніцы
Спасылкі Заложники в СИЗО Ростова: вопросы, на которые пока нет ответов Силовики пришли с обысками в ростовское СИЗО, где захватили заложников
Катэгорыя:Падзеі 16 чэрвеня Катэгорыя:Захопы закладнікаў Катэгорыя:Тэрарыстычныя акты, здзейсненыя ў Расіі Катэгорыя:Тэрарыстычныя акты Ісламскай дзяржавы Катэгорыя:Чэрвень 2024 года Катэгорыя:2024 год у Расіі Катэгорыя:Тэрарыстычныя акты 2024 года